палява́нне, ‑я, н.

1. Пошукі і праследаванне дзікіх звяроў або птушак з мэтай знішчэння ці лоўлі; занятак паляўнічага. Залатой восенню, удваіх, мы паехалі ў палескія лясы на паляванне. Гурскі. Зараз усе краіны.. прынялі закон аб забароне палявання на белых мядзведзяў. Матрунёнак.

2. Дзеянне паводле дзеясл. паляваць (у 2, 3 знач.) і стан паводле дзеяслова паляваць (у 4 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

запалява́ць 1, ‑люю, ‑люеш, ‑люе; зак., каго.

Палюючы, злавіць або забіць звера, птушку. Запаляваць лісу.

запалява́ць 2, ‑люю, ‑люеш, ‑люе; зак.

Пачаць паляваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

саба́чнічаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Разм. Праводзіць час сярод сабак, забаўляцца сабакамі. Не мая гэта справа, я чалавек просты. Вось паляваць ды сабачнічаць — гэта ўжо іншае. Караткевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

*Мархатава́ць, морхотова́цьпаляваць (пра авечку), морхотун ’баран-самец’ (ТС). Да марка́ль, марката́ць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Браканье́р. Рус. браконье́р, укр. браконьє́р. Запазычанне з франц. braconnier ’тс’ (< braconnerпаляваць з сабакамі’). Падрабязна Шанскі, 1, Б, 187.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Зажве́рыць ’ударыць, стукнуць’ (смарг., Сл. паўн.-зах.). Відаць, з літ. žveriáutiпаляваць’ са зменай семантыкі і прэфіксам (як лакальнае запазычанне).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

папалява́ць, ‑люю, ‑люеш, ‑люе; зак., на каго, каго і без дап.

1. Правесці некаторы час на паляванні; паляваць некаторы час. Пайшоў я неяк у канцы верасня ў лес на рабчыкаў папаляваць. Ігнаценка.

2. Спец. Стаць цяжарнай (пра некаторых жывёл).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

охо́титьсяI несов.

1. (заниматься охотой) палява́ць (на каго, што; и без дополнения);

2. перен. ганя́цца (за кім, чым).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Прыпалёўваць ’прымацоўваць’ (пух., Сл. ПЗБ). Да палява́ць2, палёваць ’тармазіць калком хвост плыта’ (гл.), аднак з больш дакладвай перадачай семантыкі польск. palować ’забяспечваць калкамі; падвязваць (расліны)’. Гл. яшчэ па́ля.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вайна́ (БРС, КЭС). Рус. война, укр. війна, польск. wojna, в.-луж. wojna, н.-луж. wojna, чэш. vojna, славац. vojna, балг. война́, макед. војна, серб.-харв. во̑јна, славен. vȏjna. Прасл. *vojьna < *voj‑, якое мае і.-е. паралелі: літ. výtiпаляваць; праследаваць’, ст.-інд. vēti ’праследуе, гоніць’, лац. venāriпаляваць, гнацца’, ст.-в.-ням. weida ’паляванне’, ст.-англ. wæan ’тс’, грэч. ἵεμαι ’патрабую, жадаю’ (Праабражэнскі, 1, 91; Фасмер, 1, 334–335; Шанскі, 1, В, 143; Рудніцкі, 1, 463; БЕР, 1, 173; Махэк₂, 696).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)