Распаласава́ць ’разрэзаць’ (Цых.), параўн. чэш. rozplasati (obuv) ’разарваць, разадраць’. Да паласа (гл.), паласаваць ’разрываць, разразаць на палоскі’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Плуце́нка ’спадніца, тканая ў рознакаляровыя палоскі’ (Жд. I). Гл. плацейка (гл.); хутчэй за ўсё, фармальна адпавядае польск. plócienko ’баваўняна-ільняное палатно’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

шліфава́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад шліфаваць.

2. у знач. прым. Які адшліфаваўся; гладкі. Сярод гэтых купін бліскучымі стужкамі павіваліся часамі палоскі вады, чыстыя, гладкія, як шліфаванае шкло. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ля́мты ’стужкі ці вузкія палоскі матэрыялу, нашытыя ў некалькі радоў на спадніцы’ (ельск., Хрэст. дыял.). У выніку кантамінацыі лексем ля́мка ’аблямоўка, палоска тканіны’ і ле́нты ’стужкі’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сто́йка², -і, ДМ сто́йцы, мн. -і, сто́ек, ж.

1. Падпорка, брус, якія служаць апорай для чаго-н. у механізме, збудаванні.

2. Прылавак, дзе прадаецца віно, закуска.

Буфетная с.

3. Прыстасаванне ў выглядзе табурэткі з прарэзанай у верхняй дошцы круглай дзіркай, у якую ставяць дзіця, каб прывучыць яго стаяць на нагах.

4. Стаячы каўнерык у выглядзе палоскі, якая цесна аблягае шыю.

|| прым. сто́ечны, -ая, -ае (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

акрыва́віць, ‑ваўлю, ‑вавіш, ‑вавіць; зак., каго-што.

Параніўшы, пусціць кроў; замазаць у кроў. Акрывавіць вопратку. □ Прыцёр Іван плугам сваю мяжу, адсунуў яе хоць трохі да чужой палоскі, за што яму тады і акрывавілі суседзі галаву. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

медзяны́, ‑ая, ‑ое.

Разм. Тое, што і медны. Пажарнік скінуў з галавы медзяную шапку і перадаў яе таварышу. Чорны. За акном мільгалі вузенькія сялянскія палоскі, асветленыя вялым вераснёўскім сонцам, праплывалі бары з гонкімі медзянымі стваламі сосен. Паслядовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

плі́нтус, ‑а, м.

Вузкая планка, рэйка, якая закрывае шчыліну паміж падлогай і сцяной. Абмацаў Зыгмусь усе дошкі ў падлозе. Яны былі тоўстыя і шчыльна прыбіты плінтусам. Колас. // Выступ у выглядзе вузкай палоскі пры аснове будынка, печы, калоны і пад.

[Ад грэч. plinthos — цэгла, пліта.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пылі́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

Асобная часцінка пылу (у 1 знач.). У палосцы залатой [сонечнага праменя] Незлічоныя пылінкі Закружыліся, як рой. Колас. У пакой праз .. плеценыя цыноўкі ледзь прабіваліся палоскі сонечнага святла. Рэдкія пылінкі плылі ў іх. Караткевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цыно́ўка, ‑і, ДМ ‑ноўцы; Р мн. ‑новак; ж.

Шчыльная плеценая рагожа з суканых мачал, саломы, трыснягу. На вокнах — чыстыя фіранкі з старой бялізны, на падлозе — саламяныя цыноўкі. Маўр. У пакой праз сітняговыя плеценыя цыноўкі ледзь прабіваліся палоскі сонечнага святла. Караткевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)