пало́мнік, ‑а, м.
1. Багамолец, які вандруе па так званых святых месцах. Вунь там, за какосавым гаем, руіны старажытнага храма. Месца лічыцца святым. Кожны год вясной сюды прыходзяць сотні тысяч людзей. Паломнікі. Б. Стральцоў.
2. перан. Удзельнік паломніцтва (у 2 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Паломнік ’багамолец, які вандруе па так званых святых месцах’ (ТСБМ). Рус. пало́мник, ст.-рус. книга паломникъ ’апісанне паломніцтва’. Ад лац. palma ’пальма’, выконваючай вялікую ролю ў вялікадневай абраднасці. Параўн. франц. paumer, італ. palmiere ’насіцель пальмы, паломнік’ (Праабражэнскі, 2, 10; Фасмер, 3, 193).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
падарожжа, дарога, вандроўка, вандраванне, вандроўніцтва, паломніцтва, паездка, плаванне, рэйс
Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)
хаджэ́нне, ‑я, н.
1. Дзеянне паводле дзеясл. хадзіць (у 2, 3 знач.).
2. Уст. Вандраванне, паломніцтва. Хаджэнне па святых месцах. // Адзін з жанраў старажытнарускай літаратуры, у якім апісваюцца вандраванні. «Хаджэнне за тры моры» цвярскога купца Афанасія Нікіціна.
•••
Хаджэнне ў народ — рух разначыннай інтэлігенцыі ў вёску ў 60–70 гг. 19 ст. з асветніцкімі, рэвалюцыйнымі мэтамі.
Мець хаджэнне (кніжн.) — быць ва ўжыванні, у абыходку.
Хаджэнне па муках (пакутах) — шэраг цяжкіх жыццёвых выпрабаванняў, якія ідуць адно за адным.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Про́шча 1 ’месца (крыніца, камень) у лесе, сярод балота, надзеленае надзвычайнай сілай; святое месца’ (ТСБМ, Нас., Гарэц., Шат., Касп., Доўн.-Зап.), ’капліца’: абракацца хадзілі людзі ў прошчу (светлаг., SOr, 39, 356); ’багамолле’ (Нас.). Укр. про́ща ’паломніцтва; адпушчэнне грахоў; надмагільная прамова’, рус. про́ща ’адпушчэнне грахоў, цудоўнае выздараўленне’, ст.-рус. проща ’тс’. Паводле Фасмера (3, 387), узыходзіць да *prostja ад prostъ (гл. просты), першапачаткова ў значэнні ’вольны’, параўн. ст.-бел. простый ’свабодны, вольны’, у тым ліку ’вольны ад хваробы, грахоў’, чэш. prostiti ’вызваліць’, ст.-рус. простити ’зрабіць здаровым’, укр. прости́ти ’дараваць’, што паўплывала на першасную семантыку слова (гл. ЕСУМ, 4, 606).
Про́шча 2 ’неахайніца’ (Касп.). Этымалагічна ўзыходзіць да просты (гл.), г. зн. ’непрыбраная, недагледжаная жанчына’; да семантыкі параўн. проставалосая ’з непрычасанымі валасамі на галаве’, да фанетыкі ст.-бел. прощъ ’проста, прама’. Параўн. яшчэ прасцяк, прастуха і да т. п.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)