поло́манный в разн. знач. палама́ны;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

лама́ны і ло́маны, -ая, -ае.

1. Паламаны, сапсаваны.

Л. стол.

2. перан. Няправільны, скажоны.

Гаварыць на ламанай рускай мове.

3. Няроўны, загнуты пад вуглом.

Ламаныя густыя бровы.

Ламаная лінія — у матэматыцы: лінія з адрэзкаў прамой лініі, злучаных пад вуглом.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

парка́нне, ‑я, н., зб.

Разм. Штыкеціны паркана. Паркан ад агарода паламаны, парканне рассунута. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

злама́ны і зло́маны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад зламаць.

2. у знач. прым. Папсаваны, паламаны. Зламаны нож.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Валкан ’вялікі разбуральны вецер, буран; паламаны бурай лес’ (Яшк.). Да валкі ’які валіць’ < валіць1. Параўн. буран.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

разва́лены, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад разваліць.

2. у знач. прым. Які разваліўся; разламаны, паламаны. [Максім Астапавіч] абышоў навокал хату — усё было старое, трухлявае, разваленае. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

обло́манный

1. аблама́ны, мног. паабло́мліваны; палама́ны;

2. аблама́ны, улама́ны; угаво́раны; перакана́ны; см. облома́ть;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

раз’е́зджаны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад раз’ездзіць.

2. у знач. прым. Прыведзены ў нягоднасць частай яздой. [Хлопец] абгледзеў воз: стары ён быў, раз’езджаны, паламаны. Чорны. Па пясчанай раз’езджанай дарозе брыдуць дзве фурманкі. Галавач.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гіпсава́ць, ‑сую, ‑суеш, ‑суе; незак., што.

1. Накладваць гіпсавую павязку. Гіпсаваць паламаны палец.

2. Уносіць у глебу гіпс для паляпшэння яе фізіка-хімічных і біялагічных уласцівасцей. Гіпсаваць глебу.

3. Дабаўляць гіпс у вінаграднае віно для паляпшэння яго колеру, смаку і засцярогі ад псавання. Гіпсаваць віно.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ска́бка 1, ‑і, ДМ ‑бцы; Р мн. ‑бак; ж.

Разм. Стрэмка. // Наогул шчэпка. [Цярэнцьевіч] ужо наеўся і сядзеў, калупаючыся ў зубах скабкай ад запалкавага карабка. Радкевіч. Грэбля.. была каляіністая, і яе паламаны ласцы тарчаў вострымі сухімі скабкамі. Федасеенка.

ска́бка 2, ‑і, ДМ ‑бцы; Р мн. ‑бак; ж.

Абл. Памянш.-ласк. да скаба; рабрынка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)