Мі́тарствапакута, мука’ (Ян.). З рус. мытарство ’тс’ (ад старавераў).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

спахмурне́ласць, ‑і, ж.

Уласцівасць і стан спахмурнелага. Твар у Яраша змяніўся: зніклі складкі іранічнай усмешкі каля рота, спакой, задаволенасць, з’явілася спахмурнеласць і пакута, быццам чалавеку штосьці забалела раптам. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

муче́ние ср. му́ка, -кі ж., мучэ́нне, -ння ср.; (страдание) паку́та, -ты ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Пагалоўшчына ’пагалоўны падатак’ (Нас.), ’частавинне свежыной тых, хто дапамагаў забіць, разабраць і спарадкаваць кабана’ (Сл. ПЗБ, Нар. сл., мядз.). Рус. поголовщина ’пагалоўны збор, узбраенне, паўстанне’, ст.-рус. поголовщина (‑чина, ‑шина) (XVII ст.) ’пагалоўны падатак; забойства; пакута за забойства, усеагульны вайсковы збор’, польск. glówszczyżnaпакута за забойства (за галаву)’. Да галава. (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

крана́льны, ‑ая, ‑ае.

Які кранае, расчульвае; хвалюючы. У чорных шырокіх вочках свяцілася вялікая пакута і нейкі своеасаблівы дзіцячы смутак, такі глыбока кранальны, што Таццяна не магла стрымліваць слёзы, гледзячы на яго. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

му́ка му́ка, -кі ж.; (страдание) паку́та, -ты ж.;

хожде́ние по му́кам блука́нне па паку́тах.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пы́тка ж.

1. катава́нне, -ння ср.;

2. перен. му́ка, -кі ж., паку́та, -ты ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

мыта́рство ср. паку́та, -ты ж., му́ка, -кі ж., го́ра, -ра ср.; (злоключения) няго́ды, -го́д мн.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

не́быт, ‑у, М ‑быце, м.

Разм. Абуза; клопат, цяжар. [Амеля:] — Холадна ноччу без.. [паддзёўкі], а і з ёю адзін небыт. Лобан. Душу грызла пакута ад таго, што занемагла [Зіна] ў такі суровы час, што робіць многа небыту хлопцам, у гэтакім складаным паходзе. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Мэнка ’мука, пакута’ (Сцяшк., Сцяц.; маладз., Янк. Мат.; бяроз., Выг. дыс.; стаўбц., Нар. сл.; Сл. ПЗБ), ’фігура распятага Хрыста’ (швянч., там жа), мычыць, мэнчыцца ’мучыць, вельмі мучыць, цягнуць, валаводзіць’, ’пакутаваць’ (Мал., Шат., Юрч., івац., Сл. Брэс.; Сцяц., Сл. ПЗБ; міёр., З нар. сл.; віл., Нар. сл.). З польск. mękaпакута’, męczyć ’мучыць’ (Шатэрнік, 161; Арашонкава, Бел.-польск. ізал., 10 і 13; Мацкевіч, Сл. ПЗБ, 3, 96–97). Аналагічна мэнчанік ’пакутнік’ (шальч., Сл. ПЗБ) з польск. męczennik (Мацкевіч, там жа).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)