Вош (БРС, Нас., Касп., Шат., Бяльк., Бес., КТС, Ліс.). Рус. вошь, укр. вош, ст.-рус. въшь, польск. wesz, чэш. veš, в.-луж. woš, н.-луж. weš, серб.-харв. ва̑ш, у̑ш, славен. ùš, балг. въ́шка, макед. вошка. Хутчэй за ўсё з і.-е. *u̯es‑/*u̯os‑ (*us > vъx‑ь > vъšь) ’паядаць, пажыраць’ (Мартынаў, вусн. паведамл.). Роднаснымі лічаць літ. vévesa ’гусіная вош’ (рэдуплікацыя ад *u̯es‑, Мікала, IF, 26, 295 і наст.), víevesa, vievesà з *veivesa (Буга, РФВ, 67, 247 і наст.; Траўтман, 336); далей параўноўваюць з гоц. frawisanпажыраць’, з літ. usnìs, лат. usna ’чартапалох’, алб. usht ’колас’ (Фрэнкель, 1172). Шульцэ, якога падтрымліваюць Голуб-Копечны (413) і Махэк₂ (686), аб’ядноўвае прасл. *vъšь, літ. utė̃., ст.-інд. yū‑ka, герм. lûs ’вош’ у адной праформе на *lʼu‑, што неверагодна па фанетычных прычынах. Мала верагодна і версія Міклашыча (396) (сувязь з літ. utė̃ ’вош’, лат. uts ’тля’). Апошнія аддзяляюцца ад этымалагізуемай групы (Эндзелін, RS, 11, 37; Фасмер, 1, 359 і наст.; Шанскі, 1, В, 180).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

поглоща́ть несов. паглына́ць; (съедать) з’яда́ць; (пожирать) пажыра́ць; (вбирать, впитывать) убіра́ць; (впивать) упіва́ць; (всасывать) усмо́ктваць; (отнимать) адыма́ць, адбіра́ць; (увлекать) захапля́ць;

поглоща́ть кни́гу за кни́гой паглына́ць кні́гу за кні́гай;

песо́к поглоща́ет во́ду пясо́к паглына́е (усмо́ктвае) ваду́;

поглоща́ть вла́гу паглына́ць (убіра́ць, упіва́ць, усмо́ктваць) ві́льгаць;

цветно́е стекло́ поглоща́ет лучи́ каляро́вае шкло паглына́е прамяні́;

э́та рабо́та поглоща́ет мно́го вре́мени гэ́та пра́ца адыма́е (адбіра́е) шмат ча́су;

э́та рабо́та поглоща́ет его́ целико́м гэ́та пра́ца захапля́е яго́ ца́лкам;

печь поглоща́ет мно́го то́плива печ паглына́е шмат па́ліва;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)