падскрэ́бці, ‑скрабу, ‑скрабеш, ‑скрабе; ‑скрабём, ‑скрабяце; пр. падскроб, падскрэбла і падскрабла, падскрэбла і падскрабло; зак., што.
1. Падчысціць што‑н. Падскрэбці падлогу.
2. і чаго. Наскрэбці дадаткова, яшчэ трохі. Падскрэбці бульбы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падце́рці, -датру́, -датро́ш, -датрэ́; -датро́м, -датраце́, -датру́ць; падцёр, -це́рла; -датры́; -цёрты; зак.
1. каго-што. Выцерці насуха.
П. лужыну пад рукамыйнікам.
П. падлогу.
2. што. Сцерці, падчысціць (у 2 знач.).
П. напісанае.
3. каго-што. Выцерці знізу.
П. дзіця.
|| незак. падціра́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
|| наз. падціра́нне, -я, н. і падці́рка, -і, ДМ -рцы, ж. (разм.).
|| звар. падце́рціся, -датру́ся, -датрэ́шся, -датрэ́цца; -датро́мся, -датраце́ся, -датру́цца; -цёрся, -це́рлася; -датры́ся (да 3 знач.);
|| прым. падці́рачны, -ая, -ае (да 1 і 3 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
падгрэ́бці, ‑грабу, ‑грабеш, ‑грабе; ‑грабём, ‑грабяце; пр. падгроб, ‑грэбла і ‑грабла, ‑грэбла і ‑грабло; зак., што.
1. Грабучы, сабраць у адно месца, у адну кучу. Падгрэбці сена. // Пры дапамозе грабель прыбраць, падчысціць дзе‑н. Падгрэбці салому на двары. □ Дзядзька Андрэй моўчкі падгроб сена, ускінуў наверх і, навёўшы поўны парадак, зачыніў дзверы і павесіў замок. Ус. // Разм. Грабянуўшы, падкінуць пад што‑н., бліжэй да каго‑, чаго‑н. Падгроб [Платон] нагой пад шалі дробныя гіры і спыніўся перад Сцяпанам. Ракітны.
2. і чаго. Падгарнуць пад сябе. Мілоўскі прыўзняўся, падгроб пад сябе саломы і, скурчыўшыся, прымасціўся ў развалах. Галавач. // перан. Разм. Захапіць сабе, заўладаць чым‑н. Была ў постаці Макара цвёрдая самаўпэўненасць, жаданне падтаптаць усіх сабе пад ногі, чым больш падгрэбці пад сябе рознай маёмасці і крыкнуць усім: — Вось гэта ўсё маё. Не хадзі сюды! Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)