нападсо́ўваць сов. (во множестве) пододви́нуть, придви́нуть; см. падсу́нуць 1
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
пападсо́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
Падсунуць многае пад што‑н. Пападсоўваць скрынкі пад шафу.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
подти́снуть сов., прост. падці́снуць; (подпихнуть) падапхну́ць, падпіхну́ць; (подсунуть) падсу́нуць;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
нападсо́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.
Падсунуць пад што‑н. або да чаго‑н. вялікую колькасць якіх‑н. прадметаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падштурхну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́; -ну́ты; зак., каго-што.
1. Злёгку штурхнуць.
П. воз плячом.
2. Штурхнуўшы, падсунуць, наблізіць да чаго-н.
П. суседа да дзвярэй.
3. перан. Схіліць да чаго-н., прыспешыць з чым-н., паскорыць што-н. (разм.).
|| незак. падшту́рхваць, -аю, -аеш, -ае і падштурхо́ўваць, -аю, -аеш, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
придви́нуть сов.
1. прысу́нуць, мног. папрысо́ўваць; (пододвинуть) падсу́нуць, мног. пападсо́ўваць;
2. (сроки) наблі́зіць, прыблі́зіць;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
падгарну́ць, ‑гарну, ‑горнеш, ‑горне; зак., што і чаго.
1. Загнуць, падагнуць край чаго‑н. Падгарнуць прасціну. Падгарнуць посцілку пад сяннік. // Засунуць, схаваць пад што‑н. [Дзяўчына] паправіла хустку, падгарнуўшы пад яе пасмачкі [валасоў]. Пестрак.
2. Падграбці граблямі. Падгарнуць сена. // Падсунуць куды‑н., пад каго‑, што‑н. Падгарнуць пад сябе саломы. □ Пацейчык падгарнуў пад сябе торбу з хлебам і заснуў. Чорны. // Разм. Падагнуць, падсунуць, падкурчыць пад сябе. На падлозе, падгарнуўшы пад галаву голыя рукі, стагнаў збіты, акрываўлены чалавек. Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
подпра́вить сов.
1. падпра́віць;
2. (здоровье) разг. падпра́віць;
3. (всунуть под что-л.) падсу́нуць, засу́нуць;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
падсу́нуты
1. пододви́нутый, придви́нутый;
2. подсу́нутый;
3. разг. подсу́нутый;
4. разг. подсу́нутый, су́нутый;
5. подсу́нутый;
1-5 см. падсу́нуць
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Прыжану́ць ’прыгнаць’ (Ян.). Прэфіксальнае ўтварэнне ад незафіксаванага *жану́ць/*жэну́ць/*жыну́ць, форма якога звязана з прасл. *ženǫ (1 ас. адз. л. цяп. час) ад *gъnati (гл. ЭССЯ, 7, 196–197). Падаецца, аднак, што з улікам ст.-бел. приженути ’прыгнаць; спешна прыехаць’, а таксама рус. наўг. прижа́нуть ’наблізіць усутыч’, прижену́ть ’падсунуць да нечага’ з вельмі блізкай семантыкай, з’яўляецца магчымасць для рэканструкцыі інфінітыўнага карэляту *ženǫti.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)