абвя́ліцца, ‑ліцца; зак.

Стаць абвяленым, падсохнуць. Рыба абвялілася.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

завя́ліцца, ‑ліцца; зак.

Падсохнуць, зрабіцца вяленым. Рыба завялілася.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

надсо́хнуць, ‑не; зак.

Злёгку падсохнуць. Трава к вечару падсохла.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падсыха́нне, ‑я, н.

Стан паводле знач. дзеясл. падсыхаць — падсохнуць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прыча́хнуцьпадсохнуць’ (ПСл). Гл. чахнуць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прыця́кнуць (прыткнуты) ’крыху падсохнуць’ (Клім.). Няясна. Магчыма, звязана з цячы (гл.), параўн. цекці ’цячы’ (ТС), з падаўжэннем галоснага ў корані пад націскам. Інакш і непераканаўча ЕСУМ, 4, 582 (вынік трансфармацыі протряхнутипадсохнуць’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Прача́хці, проча́хці ’прасохнуць, падсохнуць’ (ТС). Гл. чахнуць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прышэ́рхнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; пр. прышэрх, ‑ла; зак.

Разм. Трохі, з паверхні зацвярдзець, падсохнуць. Гразь прышэрхла. // Падсохшы, прыстаць, прымацавацца да чаго‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падвя́ць, ‑вяне; зак.

Разм. Крыху, злёгку звяць. Кветкі ад гарачыні падвялі. // Крыху злёгку падсохнуць (пра траву). Вось падвяла [трава] крыху.. Трэба скошанае разбіваць, аграбаць. Купала.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

іржы́шча і ржы́шча, ‑а, н.

1. Астаткі сцяблоў ад зжатага збожжа на полі. Яна скалола ў кроў Іржышчам жорсткім босенькія ногі. З. Астапенка. Заворвалася ржышча, якое не паспела яшчэ падсохнуць. Нікановіч.

2. Зжатае поле. Паабапал шашы.. цягнуліся .. палі: іржышча з невялікімі сціртамі, пасохлая.. кукуруза. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)