падсо́хнуць, -ну, -неш, -не; падсо́х, -хла; -ні́; зак.

Злёгку высахнуць.

Дарога падсохла.

|| незак. падсыха́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

На дварэ стала п. (безас.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падсо́хнуць

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. падсо́хну падсо́хнем
2-я ас. падсо́хнеш падсо́хнеце
3-я ас. падсо́хне падсо́хнуць
Прошлы час
м. падсо́х падсо́хлі
ж. падсо́хла
н. падсо́хла
Загадны лад
2-я ас. падсо́хні падсо́хніце
Дзеепрыслоўе
прош. час падсо́хшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

падсо́хнуць сов. подсо́хнуть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

падсо́хнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; пр. падсох, ‑ла; зак.

Злёгку высахнуць, стаць больш сухім. Як толькі падсохла сырая зямля, Брыгада лён сеяць У поле пайшла. Танк. / у безас. ужыв. Дзень быў ясны, цёплы. Нават на цельшынскай вуліцы падсохла. Колас. // Засохнуць часткова. Мы ў горадзе — пара сасонак, апавітых дымком пры мурах... Нам расці б... Ды над шапкай зялёнай верхавінка падсохла, як шпіль. Арочка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падсыха́ць гл. падсохнуць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

подсо́хнуть сов. падсо́хнуць, мног. пападсыха́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

абвя́ліцца, 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв., -ліцца; зак.

Стаць абвяленым, падсохнуць.

Рыба абвялілася.

|| незак. абвя́львацца, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падкарэ́ць

падсохнуць

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. - -
2-я ас. - -
3-я ас. падкарэ́е падкарэ́юць
Прошлы час
м. падкарэ́ў падкарэ́лі
ж. падкарэ́ла
н. падкарэ́ла
Дзеепрыслоўе
прош. час падкарэ́ўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

падсыха́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да падсохнуць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пападсыха́ць, ‑ае; зак.

Разм. Падсохнуць — пра ўсё, многае.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)