падско́кванне, ‑я, н.
1. Дзеянне паводле дзеясл. падскокваць — падскочыць (у 1, 3 знач.), падскакаць (у 1 знач.).
2. Разм. Прытанцоўванне.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
го́цацца і го́цкацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
Разм. З шумам скакаць, падскокваць на чым‑н. Падводчыкі хадзілі па рэчцы, правяралі лёд, гоцкаліся на ім. Капыловіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Распры́жыцца ’узнервавацца, раззлавацца’ (Сцяшк.). Як пераноснае хутчэй за ўсё звязана з пры́жыць ’падскокваць, спружыніць’, гл. прыжкі.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
трэ́сціся, трасу́ся, трасе́шся, трасе́цца; трасёмся, трасяце́ся, трасу́цца; тро́сся, трэ́слася; трасі́ся; незак.
1. Часта хістацца, калаціцца.
Лісты ціха трэсліся.
Рукі трасуцца.
2. Падскокваць (пры яздзе па няроўнай дарозе).
Ехалі, трэсліся па камяністай дарозе.
3. перан. Хвалявацца за каго-, што-н.
Т. над дзецьмі.
4. перад кім-чым і без дап. Адчуваць страх, боязь.
Т. перад начальствам.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
дро́гацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
Абл. Падскокваць, трэсціся. [Арлоўскі] хваравіта моршчыўся і стагнаў, калі сані дрогаліся ад тоўстых каран[ёў] дрэў. Паслядовіч. Пад нагамі ў .. [Салаўёва] гайдаецца і дрогаецца кузаў грузавіка. Шарахоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
го́паць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Разм.
1. Шумна скакаць, падскокваць. Спутаныя.. коні цяжка гопалі па аўсе, на хаду хапаючы замашныя мяцёлкі. Васілевіч.
2. З шумам падаць, удараючыся аб што‑н. Сам сабою абломваўся [струхнелы] сук і гопаў у мяккую траву. Гартны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Вы́брык ’выхадка’ (БРС), вы́брыкі ’дзіўныя паводзіны, фокусы’ (Цых.), укр. вибрик ’выхадка, жарт; скок’, польск. wybryk ’падскок, выхадка’. Параўн. выбры́кваць ’падскокваць’ (да брыкаць), на значэнне бел. і ўкр. слоў, магчыма, уплывала польск., параўн. рус. курск. ехать выбриком ’ехаць галопам’, данск. вы́брики ’брыканне’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лызба́н ’неслух, упарты чалавек’ (гор., Мат. Маг.). Відавочна, запазычана з польск. łycbań ’бадзяга, гультай’ або было ўтворана ад дзеяслова *лызбаніць, які з малапольск. u̯yz̦bańić še ’гультаяваць, марнаваць час’ < łycoń, łycåk < łycać ’скакаць, падскокваць’, як тарабаніць ’валачы’ (Слаўскі, 5, 382 і 383).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
го́цаць і го́цкаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Разм. З шумам скакаць, падскокваць. Свістуноў гоцаў упрысядкі перад Раманам Раманавічам, запрашаючы яго ў круг. Паўлаў. — Не гоцай ты, — спыніла Ганка хлапца, які пачаў танцаваць рок-н-рол. Прокша. Зрэдку праходзіла конка; з гары коні гоцкалі трухам, а пад гару напіналіся як маглі. Скрыган.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
гарцава́ць, ‑цую, ‑цуеш, ‑цуе; незак.
1. Па-маладзецку ездзіць верхам, красуючыся спрытнай пасадкай. Па вуліцах усюды гарцавалі — красаваліся на конях хвацкія камбрыгі і начштабы са сваімі «світамі», разведчыкі, сувязныя. Мележ. // Гулліва бегчы або тупаць, падскокваць на месцы (пра каня). Гарцавалі пародзістыя.. коні, фыркалі, грызлі цуглі, камякамі падала пена. Гурскі.
2. Разм. Бегаць, скакаць. Цыбаты падлетак, падскокваючы і выбрыкваючы, гарцаваў па тратуары. Самуйлёнак.
[Польск. harcovac з венг.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)