стратэгі́чны, -ая, -ае.
1. гл. стратэгія.
2. перан. Аб спартыўнай гульні: такі, у якім асобныя камбінацыі падпарадкаваны загадзя абдуманаму плану.
Шахматы — стратэгічная гульня.
3. перан. Істотны, важны для дасягнення агульнай мэты на якім-н. этапе.
С. план.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ірэгуля́рны, ‑ая, ‑ае.
Кніжн. Не падпарадкаваны агульным правілам; нерэгулярны. Ірэгулярнае войска. □ Па адхоне слаўся пладовы вялізны сад, адрываючыся ўверсе.. цёмнай і раскошнай сцяной ірэгулярнага парку. Караткевіч.
[Лац. irregularis.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зве́рнуты, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад звярнуць.
2. Накіраваны на каго‑н., адрасаваны каму‑н. Вершы і песні рабочых паэтаў непасрэдна звернуты да народа і падпарадкаваны задачам вызваленчай барацьбы пралетарыяту. Івашын.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рытмі́чны, ‑ая, ‑ае.
1. Падпарадкаваны рытму, які адбываецца ў пэўным рытме; раўнамерны. Рытмічныя рухі. □ Уключылі маторы, майстэрня напоўнілася зладжаным рытмічным шумам. Даніленка.
2. Які мае адносіны да рытмікі (у 3 знач.). Рытмічныя практыкаванні. Рытмічныя рухі. Рытмічная музыка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
звышнатура́льны, ‑ая, ‑ае.
1. У містычным уяўленні — які не тлумачыцца натуральным чынам, не падпарадкаваны законам прыроды; дзівосны. Звышнатуральная істота. □ Сустракаюцца яшчэ людзі, якія вераць у звышнатуральныя з’явы, у сны. «Маладосць».
2. перан. Які перавышае звычайную меру чаго‑н.; незвычайны. Звышнатуральная сіла.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
разме́раны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад размераць.
2. Рытмічны, павольны. Размераныя крокі. □ Невысокі хударлявы чалавек размеранаю роўнаю хадою ідзе лесам. Колас.
3. Падпарадкаваны пэўным правілам, распарадку. Міця любіць тлум, беганіну вялікіх школьных зборышч, зусім не падобных на размераныя вучэбныя дні з дзяжурнымі на калідорах, строгімі позіркамі настаўнікаў, званкамі. Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
фрагме́нт, ‑а, М ‑нце, м.
Асобная частка, урывак якога‑н. кампазіцыйнага цэлага (звычайна пра творы мастацтва). Фрагменты насценных роспісаў. □ Відны [на карціне] фрагменты драўлянай сядзібы і карчмы з заезным дваром за масіўнай сцяной. «Помнікі». Пейзажныя фрагменты ў вершах Танка перыяду «Нашай волі» падпарадкаваны грамадскай тэме. У. Калеснік. У старадаўняй Русі летапісы.. вяліся ва ўсіх колькі-небудзь значных гарадах, але ад Полацкага летапісання.. асталося толькі некалькі фрагментаў у складзе Іпатаўскага летапісу. «Полымя».
[Ад лац. fragmentum — абломак, кавалак.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цэнтралі́зм, ‑у, м.
Сістэма кіравання ці арганізацыі, пры якой мясцовыя органы падпарадкаваны цэнтральнай упадзе, цэнтру (у 5 знач.). Цэнтралізм кіравання. Прынцып цэнтралізму.
•••
Дэмакратычны цэнтралізм — кіруючы прынцып арганізацыйнай будовы КПСС і Камуністычных партый, а таксама органаў дзяржаўнай улады і грамадскіх арганізацый у СССР і сацыялістычных краінах, які азначае: выбарнасць усіх кіруючых органаў знізу даверху, справаздачнасць усіх органаў перад нізавымі арганізацыямі, строгую дысцыпліну і падпарадкаванне меншасці большасці, абавязковасць рашэнняў вышэйшых органаў для ніжэйшых.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
арганізава́ны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад арганізаваць.
2. у знач. прым. Падпарадкаваны пэўнаму плану, парадку, упарадкаваны. Партызанскі рух меў арганізаваны характар. Арганізаванае змаганне.
3. у знач. прым. Аб’яднаны, згуртаваны для якой‑н. мэты, які ўваходзіць у склад якога‑н. аб’яднання, арганізацыі. [Сцёпка:] — Я ўжо думаю паступіць у камсамол, каб быць арганізаваным і весці барацьбу з буржуазіяй за наша сялянскае жыццё. Колас.
4. у знач. прым. Які вызначаецца сабранасцю, самадысцыплінай, уменнем дзейнічаць дакладна і планамерна.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
стратэ́гія, ‑і, ж.
1. Майстэрства вядзення буйных ваенных аперацый, кампаній і ўсёй вайны. Стратэгія Кутузава ў вайне з Напалеонам. Сувораўская стратэгія. □ [Бондар:] — Толькі галоўнаму камандаванню вядома, дзе трэба націснуць, дзе адпусціць. Стратэгія, — разумець трэба. Машара. // Навука аб вядзенні вайны. Лекцыі па стратэгіі. // Пра сістэму спартыўнай гульні, пры якой асобныя камбінацыі, хады падпарадкаваны агульнаму, загадзя абдуманаму плану. Стратэгія шахматнай гульні.
2. перан. Майстэрства кіраваць грамадскай, палітычнай барацьбой. Стратэгія Камуністычнай партыі. □ Уладзімір Ільіч Ленін, творча развіваючы марксізм у новых гістарычных умовах, распрацаваў стратэгію і тактыку перабудовы грамадства на сацыялістычных пачатках і паслядоўнага вырашэння на гэтай аснове нацыянальнага пытання. Машэраў.
[Грэч. stratēgia.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)