Падлы́жны ’памылковы, падманны, няправільны’ (Нас.). Рус. подлы́жный ’тс’. Ад *падлыгаць < лыгаць (гл. лыга1).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

фінт, ‑а, М ‑нце, м.

У спорце — падманны рух, фальшывы выпад. Фінты, яны добрыя ў футболе, а не ў сур’ёзнай літаратурнай працы. «Звязда».

•••

Выкінуць фінт — зрабіць што‑н. хітрае, нечаканае.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Схібну́цца ’памерці’: “Як матуля жыла, часценька гасціла // Матуленька схібнулась, гасціна мінулась” (свісл., Ант.), ’памыліцца’ (Нас., Стан.), схі́бныпадманны, ненадзейны’ (Нас.). Да хібіць, хібы, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

при́зрачный

1. пры́відны; падма́нлівы, падма́нны;

при́зрачное виде́ние (пры́відная) здань;

2. уя́ўны, нерэа́льны;

при́зрачная опа́сность уя́ўная (нерэа́льная) небяспе́ка.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

падма́нлівы, ‑ая, ‑ае.

Які тоіць у сабе падман, служыць асновай для няправільнага меркавання; падманны. Чорныя распушаныя вусы надаюць.. шырокаму твару [Мальчэўскага] сярдзіты, нават злосны выгляд. Але ўсе ў дэпо ведаюць, што выгляд гэты падманлівы. Васілёнак. Хто быў на фронце — ніколі не забудзе падманлівую цішыню перад боем. «Звязда».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Лука́вец ’ліслівец, хітрун’ (ТС), лука́ву ’ліслівы, хітры’ (ТС), лука́вы ’д’ябал’ (Нас.), смарг., шчуч., чэрв. лукава́ты ’звілісты’ (Сл. ПЗБ), ст.-бел. лукавый ’хітры’, ’падманны’, ’несправядлівы’, ’злы’ (Булахаў, Гіст. 115). Укр. лука́вий, рус. лука́вый, ст.-рус. лукавецъ ’каварны, вераломны, хітрун’, лукавный ’тс’, ’звілісты’, ’дрэнны’, лукавый ’тс’, ’грэшны’, ’д’ябал’, славен. lokȁv, серб.-харв. лу̀кав, лу̀кавац, макед., балг. лукав, лука́вец, ст.-слав. лѫкавъ ’благі, сапсаваны, клапатлівы, несумленны’. Утворана ад ст.-слав. лѫка ’падман, хітрасць’ — семантычны пераход ’гнуць’ > ’падманваць’ з’яўляецца нармальным (Міклашыч, 165; Бернекер, 739; Фасмер, 2, 532; Скок, 2, 328–329; Бязлай, 2, 148; БЕР, 3, 498).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)