падкава́ны і падко́ваны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад падкаваць (у 1 знач.).

2. у знач. прым.; перан. Разм. Дасведчаны, вопытны ў якой‑н. галіне ведаў. [Сяргей:] — [Скірмунт] падкаваны вораг... моцны і небяспечны! Гурскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Падко́ва ’жалезная дугападобная пласціна, якая прыбіваецца пад конскія капыты’. Агульнаславянскае: рус. подко́ва, укр. підко́ва, ст.-рус. подкова (1576 г.), польск. podkowa, славен. podkòva і г. д. Аддзеяслоўнае ўтварэнне ад падкаваць < каваць (гл.) (Брукнер, 279; Махэк, 285).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Піднава́ць ’пільнаваць здабычу (пра ката і інш.)’ (зэльв., бых., пух., бабр., Жыв, св.; пух., Сл. ПЗБ; слопім., Нар. словатв.), падкаваць, прыпіднаваць (скаціну, каб не лезла ў шкоду) (карэліц., Нар. сл.). З патаваць ’тс’ у выніку незвычайнага распадабнення я > д.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

навары́ць, ‑вару, ‑варыш, ‑варыць; зак.

1. чаго. Варачы, нагатаваць у патрэбнай колькасці; згатаваць. Дзе бушавала смерць з пажарам, Разложым ціхі аганёк, Абутак высушым, наварым Салдацкай кашы кацялок. Глебка.

2. чаго. Наплавіць у нейкай колькасці. Наварыць сталі.

3. што. Павялічыць (які‑н. металічны прадмет), прыварыўшы кавалак металу. У кузню заходзіла шмат сялян з навакольных вёсак — хто каня падкаваць, хто парог наварыць. Машара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перакава́ць, -кую́, -куе́ш, -куе́; -куём, -куяце́, -кую́ць; -ку́й; -кава́ны; зак.

1. каго-што. Падкаваць нанава або ўсіх, многіх.

П. каню пярэднія ногі.

П. усіх коней.

2. што. Перарабіць каваннем.

П. мячы на аралы (высок.).

3. перан., каго-што. Карэнным чынам змяніць, перавыхаваць (разм.).

П. свой характар.

|| незак. перако́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

|| звар. перакава́цца, -кую́ся, -куе́шся, -куе́цца; -куёмся, -куяце́ся, -кую́цца; -ку́йся (да 3 знач.); незак. перако́ўвацца, -аюся, -аешся, -аецца (да 3 знач.).

Па ходзе п’есы галоўны герой перакоўваецца.

|| наз. перако́ўванне, -я, н. і перако́ўка, -і, ДМ -ўцы, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)