падзадо́рыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак., каго і без дап.
Разм. Выклікаць запал, падбіць, падахвоціць на што‑н. Падзадорыць каго-небудзь словам.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нацкава́ць, -кую́, -куе́ш, -куе́; -куём, -куяце́, -кую́ць; -ку́й; -кава́ны; зак., каго на каго-што, з дадан. і без дап.
1. Падахвоціць да нападу.
Н. сабак на зайца.
2. перан. Падбухторыць да варожых дзеянняў супраць каго-н. (разм.).
|| незак. нацко́ўваць, -аю, -аеш, -ае; наз. нацко́ўванне, -я, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Падгру́ніць ’падбіць, падахвоціць’ (Касп.). Няясна. Адзіным магчымым фармальным супастаўленнем можа быць рус. грунь ’конская рысь; дробная рысь’ (grędnъ, гл. Трубачоў, ЭССЯ, 7, 148). Параўн. яшчэ бел. гру́нем ’бягом’ (Бяльк.) і грунём ’тс’ (Нар. сл.), а таксама рус. иди грунистей, г. зн. прыбаў ходу, рысі, і дзеяслоў грунить ’ехаць трушком’. Тады падаруюць першапачаткова ’падагнаць, паскорыць’, потым — ’падахвоціць, падбіць’,
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
подстрекну́ть сов.
1. падбухто́рыць;
2. (возбудить) узбудзі́ць, узня́ць; (подзадорить) падахво́ціць; см. подстрека́ть.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
подвинти́ть сов.
1. падшрубава́ць; (подвернуть) падкруці́ць, мног. пападкру́чваць;
2. перен., разг. падагрэ́ць, падахво́ціць.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
побуди́тьII сов. (заставить) прыму́сіць; (вызвать желание) падахво́ціць, заахво́ціць; (склонить к чему-л.) схілі́ць; (стимулировать) стымулява́ць.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
падахво́чванне, ‑я, н.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. падахвочваць — падахвоціць.
2. Словы, якімі выклікаюць, падтрымліваюць жаданне што‑н. рабіць. Ужо даўно ўзмакрэла спіна, кроплі поту сцякалі па твары, але працаваць пад жарты і падахвочванні дзядзькі Мікіты было надзвычай прыемна і лёгка. Сіўцоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
запаво́ліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак., што.
1. Зрабіць больш павольным; збавіць (рух, рост і пад.). Па вуліцы ішоў статак кароў, і машына запаволіла ход. Гамолка. «Давай, давай, яшчэ, яшчэ!» — гатоў быў крычаць Кірэй, каб толькі падахвоціць брата, каб толькі ён не запаволіў бег. Дамашэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Прыпіля́ць, прыпілю́каць ’частым падахвочваннем прымусіць прыняцца за справу’ (Нас.). Параўн. рус. калуж. припили́ть ’моцна насварыцца на некага’. Польск. przypilić ’падахвоціць некага рабіць нешта’, przypilować ’пастарацца, прыкласці старанне’, што да ст.-польск. pila ’стараннасць, дбанне’, чэш. píle ’тс’, Банькоўскі (2, 579) звязвае з pila ’напільнік’ і цяжкасцю апрацоўкі прылад з каменя, крэменя, рога. Да прыпілі́ць, прыпілава́ць у пераносным значэнні, гл. пілава́ць ’лаяць, даймаць’, а таксама пілявы, пілі́ць, пі́льны.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
нацкава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; зак., каго на каго-што, з дадан. сказам і без дап.
1. Падахвоціць сабак да нападу на каго‑н. Нацкаваць зграю сабак на воўка. □ — Ты чаго? — прыўстаў Юрка. — На мяне Сцёпа Палкана нацкаваў... — усхліпваючы, прашаптаў Рыгорка. — Ледзь не парваў мяне... Курто.
2. перан. Разм. Падбухторыць да якіх‑н. варожых дзеянняў супроць каго‑н. Пан староста Наўроцкі, вядома, не ўспомніў, што нядаўна ксяндзы нацкавалі асаднікаў і мясцовую шляхту, каб адабраць царкву пад касцёл у адной вёсцы. Пестрак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)