покла́дистый памярко́ўны; (податливый) пада́тлівы; (добродушный) лаго́дны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ахво́тны, -ая, -ае (разм.).

1. Які мае ахвоту да чаго-н. (у 1 знач.), схільны да чаго-н.

2. Падатлівы, згаворлівы, руплівы, старанны.

Да танцаў ён а.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кі́дкі, -ая, -ае.

1. Які рэзка кідаецца ў вочы; яркі.

Кідкая сукенка.

2. Ахвочы, схільны да чаго-н.; падатлівы.

Не вельмі к. на размовы.

|| наз. кі́дкасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

затраве́лы, ‑ая, ‑ае.

Зарослы травой. Якавенка выскачыў з машыны, прайшоў .. наперад, мацаючы ботамі падатлівы затравелы грунт. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

памярко́ўны, -ая, -ае.

1. Падатлівы, які лёгка прыстасоўваецца да іншых.

П. чалавек.

2. Які выяўляе мяккасць, цярпімасць; добразычлівы.

П. тон выступлення.

3. Які прытрымліваецца сярэдзіны, не схільны да крайнасцей.

Памяркоўныя погляды.

|| наз. памярко́ўнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пада́тны, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і падатлівы (у 1 знач.). Тут пад нагамі была ўжо не падатная багна.., а цвёрды, надзейны грунт. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пада́тлы ’прыемны’ (ТС). Да даць, даваць. Параўн. літар. падатлівы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Памяркоўныпадатлівы, уступчывы’ (ТСБМ, Нас.). Да мяркаваць (гл.). Параўн. яшчэ польск. уст. pomiarkować ’стрымаць сябе, сцішыць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пада́тлівасць ж.

1. пода́тливость, сгово́рчивость, покла́дистость;

2. восприи́мчивость;

3. пода́тливость;

1-3 см. пада́тлівы

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Кі́дкі ’які рэзка кідаецца ў вочы; яркі, прыметны’ (ТСБМ), ’падатлівы, ахвочы, схільны да чаго-небудзь’ (ТСБМ), ’спраўны (чалавек)’ (Сцяц.), ’неўраўнаважаны’ (Янк. III). Гл. кідаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)