но́жанкі, ‑нак; адз. няма.
Маленькія нажніцы. На падаконнік падала паўднёвае сонца, іскрылася ў кавалку люстэрка, янае ляжала на акне побач з ножанкамі, і лёгкім зайчыкам свяцілася на столі. Алешка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Парапе́т ’невысокая сцяна, агароджа ўздоўж маста, набярэжнай і пад.’ (ТСБМ). З рус. парапе́т ’тс’ (Крукоўскі, Уплыў, 85) < франц. parapet ад італ. parapetto ’брусцвер’ (Фасмер, 3, 204). Дыял. парапэ́та ’падаконнік’ з польск. parapet ’тс’ (Сл. ПЗБ).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
перагну́цца, ‑гнуся, ‑гнешся, ‑гнецца; ‑гнёмся, ‑гняцеся; зак.
Сагнуцца ў дзве столкі, пад вуглом, дугой. // Сагнуць сваё тулава, нахіліўшыся на што‑н., звесіцца. Надзейка перагнулася цераз падаконнік, уткнулася тварам у бэзавую [к]вецень. Васілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
узлакаці́цца, ‑качуся, ‑коцішся, ‑коціцца; зак.
Разм. Абаперціся локцем на што‑н. Адсунуў [Сцяпан] фіранку, узлакаціўся па падаконнік і пачаў глядзець на вуліцу. Скрыган. Сяргей сеў на пень, абняўшы калматую галаву рукамі, узлакаціўся на калені, глыбока задумаўся. Машара.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
летуце́ніць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; незак.
Тое, што і летуцець. Летуценіў Андрэй [аб няяўцы ў суд], а ногі неслі яго ўсё бліжэй да будынка земскай управы. Колас. Цімка ўставаў, адчыняў акно і садзіўся на падаконнік — любімае месца студэнтаў увесну: яны тут загаралі, рыхтавалі лекцыі, летуценілі. Карпаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
спа́саўка, ‑і, ДМ ‑саўцы, ж.
Разм.
1. Пост перад спасам, царкоўным святам, якое адзначалася ў жніўні. [Бародзіч:] — Некаторага году ў спасаўку выйшлі грыбоў паглядзець. Чорны.
2. Сорт груш, якія паспяваюць к спасу. А ноччу скокні цераз падаконнік — і збірай у садзе спелыя салодкія спасаўкі. Васілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
перахілі́цца сов.
1. наклони́ться;
п. на ле́вы бок — наклони́ться на ле́вую сто́рону;
2. (через что-л.) перегну́ться, переве́ситься;
п. це́раз падако́ннік — перегну́ться (переве́ситься) че́рез подоко́нник
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Ляжа́к ’гарызантальная частка коміна на гары’, ’ніжняе апорнае бервяно зруба’, ’падаконнік’, ’падваліна’, ’ляжачы вулей з пчоламі’, ’ляжанка’, ’паваленае бурай дрэва’, ’палеглы лён’ (Бяльк., ТСБМ, Янк. Мат., Сцяшк., Шушк., П. С., Некр., Шат., Сцяц. Словаўтв.; З нар. сл., Мат. Гом., Мат. Маг., Сл. ПЗБ, Жыв. сл.; КЭС, лаг.). Укр., рус. лежак, польск. leżak, в.-луж. ležak, чэш. ležák, славац. ležiak; серб.-харв. лѐжак, славен. ležák, балг. ле́жак, ле́жяк. Праформа ležakъ < і ležati (Слаўскі, 4, 194–195; Трубачоў, Эт. сл., 14, 158–159). Да ляжа́ць (гл.). Аб суфіксе — Сцяцко (Афікс. наз., 23–25).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Падло́га 1 ’насціл у памяшканні, па якім ходзяць; пол (пераважна ў жыллёвым памяшканні)’. З польск. podłoga ’тс’ (Махэк, 120), якое ад dłażyć ’рабіць насціл’ (Брукнер, 425).
Падло́га 2 ’падвалкі’ (Мат. Гом.), ’падаконнік; падсцілка’ (Бяльк.). Рус. подло́га ’падкладка, падвалю’, укр. підлі́жкі ’вялікія камні, якія падкладваюцца пад асноўныя бярвёны хаты, калі месца няроўнае’, підло́га ’два пярэднія і два заднія слупы ў кроснах’, чэш. podloha, podložka ’падстаўка; падкладка’, серб.-харв. по̏длог, по̏длога ’падсцілка, падкладка, падстаўка, фундамент’, славен. podlóga ’парог; ніжняе бервяно’, балг. подлога ’падкладка, падножка, падстаўка’. Аддзеяслоўнае вытворнае ад podložiti < ložiti (гл. лажы́ць).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
падако́нне, ‑я, н.
1. Тое, што і падвоканне. Трэба сход склікаць. Устае Аўдоля з прасніцы або з-за красён, кажушок на плечы, палку ў рукі і пайшла па падаконню. Крапіва.
2. Частка сцяны пад акном са знадворнага боку дома. — Міналі дні — .. мы з мамаю на агародзе высеклі капусту, заклалі кастрыцаю падаконне. Адамчык.
3. Тое, што і падаконнік. З двара на падаконне ўзляцеў верабей з саломінай у дзюбе. Лобан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)