поме́ркнуть сов.

1. пацямне́ць; (потускнеть) пацьмяне́ць; (погаснуть) пага́снуць, пату́хнуць;

2. перен. пацямне́ць; зага́снуць, зату́хнуць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дага́снуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; пр. дагас, ‑ла; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Канчаткова пагаснуць. Вогнішча дагасла. Зара дагасла.

2. перан. Згаснуць, памерці. А трэці [сын], пранізаны куляй наскрозь, Дагас у турме на Лукішках. Глебка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пага́слы

1. прям., перен. пога́сший, уга́сший, поту́хший;

2. перен. закати́вшийся;

3. перен. пога́сший, поме́ркший, потускне́вший;

1-3 см. пага́снуць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

зату́хнуць, ‑не; пр. затух, ‑ла; зак.

1. Перастаць гарэць; патухнуць, пагаснуць. Агонь затух. Лямпа загухла. // перан. Заціхнуць, аслабнуць, спыніцца. Спрэчкі затухлі. □ Не паспела яшчэ затухнуць рэха, як за густымі елкамі, дзе знік заяц, пачуўся страшэнны лямант. Ляўданскі.

2. Спец. Паступова слабеючы, перастаць вагацца, спыніцца (пра радыёхвалі і пад.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Га́сіць ’моцна стукаць, біць’ (БРС, Янк. III). Няясна.

Гасі́ць ’гасіць’ (БРС, Касп.), сюды ж га́снуць (БРС). Рус. гаси́ть, укр. гаси́ти, польск. gasić, чэш. hasiti, ст.-слав. гасити, балг. гася́ і г. д. Прасл. *gasiti, *gašǫ. Лічыцца роднасным з літ. gèstiпагаснуць, гаснуць’, gesýti ’гасіць’, грэч. σβῶσαι ’пагасіць’ і г. д. Гл. Фасмер, і, 396; падрабязней Слаўскі, 261; Траўтман, 86. Агульны агляд сітуацыі гл. у Трубачова, Эт. сл., 6, 104–105.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

зага́снуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; пр. загас, ‑ла; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Перастаць гарэць, свяціць; патухнуць, пагаснуць. Агонь загас.

2. перан. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Зменшыцца, знікнуць (пра падзеі, пачуцці і пад.). Боль сумлення ў ім загас. Бядуля. // Скончыцца. Яшчэ вось дзень, прыгожы і румяны, мінуў — загас. Машара.

3. перан. Зачахнуць, памерці. Дні свае лічыць збалелы бядак, Вось-вось часіна — загасне. Купала.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

закати́ться

1. закаці́цца, мног. пазако́чвацца;

2. (о светилах) зайсці́;

3. перен. (минуть) пага́снуць, міну́ць;

4. (смехом, кашлем и т. п.) разг. зайсці́ся (ад чаго).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адгруката́ць, ‑качу, ‑кочаш, ‑коча; зак.

Разм. Перастаць грукатаць. Калі адгрукочуць трамваі і самазвалы, Пагаснуць у інтэрнатах запозненыя агні, Па Мінску задумліва крочыць Янка Купала, Радкі ненапісаных вершаў шэпчучы ў цішыні. Бураўкін. // перан. Прайсці, мінуцца. Калі паўвека мерна адгрукоча І ўжо не так бурліць у жылах кроў, І шлях жыццёвы, і сваіх сяброў Хто прыгадаць у цішыні захоча, Няхай жа той ніколі не забудзе Квяцістую дарогу ў родны дом. Хведаровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паспе́ць 1, ‑спее; зак.

1. Зрабіцца, стаць спелым; выспець. І макі даўно адцвілі, і жыта паспела, І водар ранетаў даносяць да вокнаў вятры. Тарас. — От калі ў падарожжа ехаць, Міхась, калі арэхі паспеюць! Чарнышэвіч. На Беларусі яблыкі паспелі І глуха асыпаюцца на дол. Грахоўскі.

2. Разм. Стаць гатовым для яды. І чуць што толечкі разднела, У маткі снеданне паспела. Колас. // Стаць прыгодным, гатовым для чаго‑н. Глеба паспела.

паспе́ць 2, ‑спею, ‑спееш, ‑спее; зак., звычайна з інф.

Здолець, змагчы зрабіць што‑н. у тэрмін, своечасова. Да вечара .. [мужчыны] паспелі прынесці толькі па адной вязцы. Маўр. [Брыгадзір:] — Ці чуў — радыё казала — не сёння-заўтра снег сыпане. Трэба паспець дакапаць клін, што пад ярам. Хадановіч. Часу бракавала: трэба было яшчэ паспець дзе-небудзь паснедаць, ды і хацелася хоць з паўгадзіны паблукаць па горадзе. Хадкевіч. // Прыйсці ў які‑н. стан за які‑н. тэрмін, час. Ледзь паспее вясной Чарназём адагрэцца, — Вільгаць парай клубіцца Над цёплай зямлёй... Аўрамчык. // Прыбыць куды‑н. у час, не спазніцца. [Арцём:] — А праз паўгадзіны прыбывае калінінградскі... Мне трэба паспець... Ракітны. Ну, проста... проста не паспелі Прыбыць на аганёк. Астрэйка. Да кагосьці ляцеў і кагосьці ў душу сваю клікаў, Так спяшаўся — хаця б не спазніцца, паспець. Кірэенка. // Ідучы за кім‑н. услед, не адстаць у хадзьбе. [Шаевічу] і сапраўды ў такім адзенні цяжка было паспець за мной. Сабаленка.

•••

Не паспець (што‑н. зрабіць) як... — ужываецца пры абазначэнні хуткага дзеяння, нечаканага наступленне чаго‑н. Я не паспеў закрыць ілюмінатар, Як шторм запеніўся з усіх старон. Танк. Яшчэ не паспела .. [Алена] выехаць за вёсачку, як сюды прыпёр Жарстак. Колас. Не паспела пагаснуць вячэрняя зара, як на ўсходзе пабялела неба. Жычка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

знікнуць, прапасці, запрапасціцца, згінуць, згубіцца, звесціся, перавесціся; заваліцца, дзецца, падзецца, запаветраць (разм.); кануць (уст.); счэзнуць (абл.); прайсці, сысці, выветрыцца, вытхнуцца, развеяцца, разляцецца, змыцца, растаць, расплысціся, разысціся, патануць, згаснуць, пагаснуць, заглухнуць (перан.) □ як у вадзе растаць, як праз зямлю праваліцца, як у ваду кануць, кануць у небыццё

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)