язы́чник язы́чнік, -ка м., пага́нец, -ца м.;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
агі́днік, ‑а, м.
Лаянк. Нягоднік, паганец, брыдота. [Ліндэ:] — Даволі глядзець, як звер, на свайго гаспадара... На свайго карміцеля... Чуеш, агіднік? Бядуля.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
мерза́вец бран. няго́днік, -ка м.; (пакостник) паску́днік, -ка м., пага́нец, -нца м.;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
нечести́вец рел., уст. грэ́шнік, -ка м., пага́нец, -нца м., бязбо́жнік, -ка м.;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Не́хрысць ’нехрышчоны’ (Нас., Шат., Мат. Гом.), не́хрысь ’лаянкавая назва кожнага нехрысціяніна’ (Мядзв.), не́хрысцік ’паганец’ (ТС). Да хрысці́ць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
спага́ніць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; зак., каго-што.
Разм. Тое, што і апаганіць. Заваяваную свабоду Рабочы люд не дасць спаганіць. Купала. Хай кожны ведае паганец, Каго шануюць пры жыцці, Таго й па смерці не спаганяць, Ніхто не здолее зацьміць. Пушча.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пага́нка, ‑і, ДМ ‑нцы, ж.
1. Лаянк. Жан. да паганец (у 1 знач.).
2. Ядавіты грыб. Бледная паганка.
3. Вадаплаўная птушка, мяса якой мае непрыемны смак. На Палессі водзіцца вушатая, або вялікая паганка, прыгожая чорна-белая птушка. Прырода Беларусі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
◎ Невіру́тнік ’паганец’ (Броўка). Да вірутнік ’разбойнік, злачынец’ (гл.), адмоўе не-, відаць, пад уплывам недавярак ’злыдзень, прахвост’ з ад’ідэацыяй да верыць, г. зн. ’той, каму цяжка давяраць’ або ’той, хто не верыць (у бога і г. д.)’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
сво́лач, ‑ы, ж.
Разм. лаянк.
1. Агідны, подлы чалавек; паганец. [Скіба:] Няхай кожная сволач ведае, што здзекі ёй так не пройдуць. Крапіва. // Ужываецца як лаянкавае слова. — Што дзярэш тут горла! — грозна накінуўся.. [пісар] на Лукаша. — Крычы ў полі, а не пад вокнамі валаснога праўлення, няхай табе пуп трэсне, сволач ты! Колас.
2. зб. Зброд, вырадкі, подлыя людзі. [Лясніцкі:] — Не думай, што.. [гітлераўцы] дурні. Шпіянаж у іх першакласны. Яны набралі сабе розную сволач прыслугоўваць ім адкрыта. Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Пага́ны ’мярзотны, подлы; прызначаны для смецця, нечыстот’ (ТСБМ, Касп., Шат., Яруш., Шпіл., Бяссон.), пога́ны ’тс’ (ТС, Сл. Брэс.), ’дрэнны, дробны’ (Мат. Гом.), ’няхрышчаны, язычнік’ (ТСБМ, Нас.), пага́на ’дрэнна, кепска’ (Яруш., Шпіл., З нар. сл.), пага́нец, па́ганства. Агульнаславянскае; параўн. укр. пога́ний, серб.-харв. по̏ган ’нячысты’, чэш., славац. pohan ’язычнік’. Старажытнае запазычанне з лац. pāgānus ’вясковы, язычаскі’: pāgus ’акруга’ (Фасмер, 3, 294 і наст.; там жа і інш. літ-ра).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)