узду́жаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
Разм. Вырасці, стаць дужым. Уздужалі птушаняты і вылецелі з гнязда. // Паправіцца, паздаравець. Антосіха, як уздужала, таксама хадзіла да Агаты — пасядзець з людзьмі, пагаманіць. Жук.
уздужа́ць, ‑а́ю, ‑а́еш, ‑а́е.
Незак. да узду́жаць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кампане́йскі 1, ‑ая, ‑ае.
Які любіць быць у кампаніі, падтрымлівае кампанію (у 1 знач.). Чалавек ён .. па характару свайму — лагодны, кампанейскі, любіць сустрэцца з людзьмі, пагаманіць. Кулакоўскі.
кампане́йскі 2, ‑ая, ‑ае.
Разм. Бессістэмны, выпадковы, непланамерны (пра арганізацыю работы). Кампанейскія метады работы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Сею́м ‘бяседа’ (бяроз., Шатал.). Відавочна, народная пераробка слова сейм (гл.). Параўн. посемова́ты ‘пагаманіць, параіць’ (там жа). Параўн. таксама рус. алан., арх. су́йма, суём ‘сход, людскі сход для размовы аб справах’, якое, паводле Фасмера, 3, 797, ад *sǫ‑ і *jьmъ.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
пошуме́ть сов. пашуме́ць, (поговорить) пагавары́ць; (о громком разговоре) пагамані́ць; (покричать) пакрыча́ць, (долго, неоднократно) папакрыча́ць, папакры́чваць.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)