валаха́ты, ‑ая, ‑ае.

Абл. Калматы. Пра бацькавага бацьку, валахатага, шыракатварага дзеда Пятра, хадзіла па мястэчку пагалоска. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

по́слух, -у, м.

1. Пакорнасць, паслушэнства.

Трымаць дзяцей у послуху.

2. У манастырах: абавязак, ускладзены на кожнага манаха, а таксама спецыяльная работа, што прызначаецца за які-н. грэх, правіннасць.

Назначыць каму-н. п.

3. Чутка, пагалоска.

Пусціць па вёсцы п.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

по́галас, ‑у, м.

Разм. Тое, што і пагалоска. Народны погалас хутчэй за вецер разносіць навіны ў самыя далёкія аулы і паселішчы. Васілёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Гада́нне (= гаданіна, гл.) ’людскія размовы, балбатня, пагалоска’ (Нас.). Сюды ж, відаць, адносіцца і гада́ннепагалоска, чутка’ (Касп.). Запазычанне з польск. gadanie ’тс’ (ад gadać ’гаварыць, размаўляць, балбатаць’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Га́дкапагалоска, размова’ (Касп.), ’размова, гутарка’ (Нас.). Запазычанне з польск. gadka ’размова’, ’гутарка, пагалоска, чутка’ (ад gadać), як і многія словы гэтай групы (параўн: гадаць, гаданіна, гаданне, гадула).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Памоўка ’гаворка (у прымаўцы: Пра воўка памоўка, а воўк і тут)’ (ТСБМ, Янк.), ’пагалоска; прымаўка; заручыны’ (Нас.), ’прымаўка’ (Мат. Гом.), ’пагалоска, паклёп’ (Мал.), помо́ўка ’гаворка, нагавор’ (ТС). Рус. помо́лвка ’чуткі, пагалоска; пагаворка, прымаўка; заручыны’, таксама ў фраз.: О волке помолвка, а волк и тут; укр. помо́вка ’прымаўка, пагаворка; размова, гаворка’. Суфіксальны дэрыват ад памовіць < мовіць < мова (гл.). Памаві́ска ’вымоўе, пагаворка, прымаўка’ (Сцяшк.), лічачы па суфіксацыі, відаць, з польск.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

по́галаска, ‑і, ДМ ‑ласцы; Р мн. ‑сак; ж.

Тое, што і пагалоска. Пра гэтае смешнае здарэнне доўга гаварылі, а пасля з года ў год так і хадзіла погаласка пра бойку чалавека з пеўнем. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыма́чы, ‑ая, ‑ае.

Які належыць прымаку. Адна толькі пагалоска, што стары жыве на прымачым хлебе, на пачатку раніла сэрца. Сабаленка. Сена таксама не ўдалося ў дастатку нарабіць: здароўя не было пры гэтакім жыцці прымачым, ды і лета выдалася дажджлівае. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Гадані́на ’людскія размовы, балбатня, пагалоска’ (Нас., Яруш.). Бясспрэчна, запазычанне з польск. gadanina ’балбатня’ (да gadać ’балбатаць, гаварыць’). Параўн. гада́ць. Бернекер (1, 288) беспадстаўна лічыць гаданіну бел. словам.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

гаво́рка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак, ж.

1. Дзелавая ці сардэчная размова; словы, выказванне аднаго з суразмоўцаў.

Г. ў іх не ладзілася.

Пра што ідзе г.?

2. Чуткі, пагалоска.

Пайшла нядобрая г. па вёсцы.

3. Мясцовая разнавіднасць тэрытарыяльнага дыялекту.

Чэрвеньская г.

Гаворкі Маладзечаншчыны.

4. Мова як сродак зносін паміж людзьмі (звычайна пра вусную гутарковую мову).

Госці з Кіева добра разумелі беларускую гаворку.

Пустая гаворка — непатрэбная, бескарысная размова; балбатня.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)