гужпаві́ннасць, ‑і, ж.

Уст. Павіннасць, якую адбываюць на гужавым транспарце.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рэкру́цкі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да рэкрута. Рэкруцкі набор. Рэкруцкая павіннасць. Рэкруцкія песні.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рэ́крут, -а, М -руце, мн. -ы, -аў, м.

У Расіі з 1705 па 1874 г.: салдат-навабранец.

Здаць у рэкруты (па воінскім абавязку). Пайсці ў рэкруты (па найме).

|| прым. рэкру́цкі, -ая, -ае.

Рэкруцкая павіннасць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

долженствова́ние ср., книжн. неабхо́днасць, -ці ж., паві́ннасць, -ці ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

во́інскі во́инский;

~кая паві́ннасць — во́инская пови́нность;

~кае зва́нне — во́инское зва́ние

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ямскі́, ‑ая, ‑ое.

Гіст. Звязаны з перавозкай на конях пошты, грузаў, пасажыраў. Ямская павозка. Ямская павіннасць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падда́нніцкі, ‑ая, ‑ае.

Які ўласцівы, падыходзіць падданаму. Падданніцкая залежнасць. Падданніцкі абавязак. // Які накладваецца на падданых. Падданніцкая павіннасць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

По́ваз ’воз’ (Федар. 6). Ст.-бел. повозь ’павозка’ (1645), ’павіннасць па перавозцы грузаў’ (1495). Укр. повіз ’павозка; экіпаж’, ст.-укр. повозьпавіннасць дастаўляць даніну ў двор феадала’, чэш., славац. ρονοζ ’павозка’, польск. powóz ’тс’, ’павіннасць дастаўляць падводы ў панскі ці каралеўскі двор’. Ад */ю- і *voziti > вазіць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

во́инский во́інскі;

во́инская пови́нность во́інская паві́ннасць;

во́инское зва́ние во́інскае зва́нне.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

рэкру́тчына, ‑ы, ж.

Рэкруцкая павіннасць. Цяжкая салдацкая служба цару і рэкрутчына паслужылі паэтычным матэрыялам для многіх народных песень. «Полымя».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)