павуці́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.
1. Памянш. да павуціна.
2. Вязанне або вышыўка, падобная на сетку.
•••
Вісець (ліпець) на павуцінцы гл. вісець.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паути́на ж., прям., перен. павуці́на, -ны ж.; собир. павуці́нне, -ння ср.;
опу́тать паути́ной лжи аблы́таць павуці́ннем хлусні́;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
аксамі́т, ‑у, М ‑міце, м.
Шаўковая тканіна з кароткім густым ворсам; мошаст. Аксеня была ў новай сукенцы з вішнёвага аксаміту. Чорны. / У паэтычных параўнаннях. Ці ў верасах іскрыцца павуціна; Ці зелянее руні аксаміт. Кірэенка.
[Ад грэч. hexamitos — з шасці нітак.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
*Паўць, паўть ’пушок, які аддзяляецца ў працэсе ткання пры руху бёрда ад недастаткова глянцаванай і моцнай асновы’ (Уладз.). Лексема ўзнікла ў выніку скрыжавання слоў павуціна і поўсць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
павуцінне, павучынне (зб.), павуціна
Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)
про́залаць, ‑і, ж.
Залацісты прасвет, залацісты адліў у афарбоўцы. Пабліскваў прозалаццю правы пагон, быццам прышыты да пляча. Пестрак. У ярка-зялёны лісцяны ўбор гаёў прабралася першая прозалаць. Хадкевіч. Серабрыстая нітка — Павуціна плыве. Нехта прозалаць выткаў Па зялёнай канве. Іверс.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Паянці́на, панці́на ’выступ з доўгай шэрсцю на назе каня ззаду над капытом’ (гродз., Нар. сл.), паянчы́на ’клок поўсці, напрыклад, каля капыта’ (шчуч., Сл. ПЗБ). З польск. pajęczyna ’павуціна’. Перанос значэння паводле падабенства. Гл. таксама пауць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
дзы́нкаць і дзі́нькаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Утвараць высокія звінючыя гукі (пра шкло, метал, насякомых і пад.). Рыдлёўка глуха совалася ў зямлю, шоргалася, дзынкала аб каменне. Бядуля. Гулі і дзынкалі пчолы ў густым вецці прысад і ў пышных кветніках. Грахоўскі. На высокай лясной жоўтай мятліцы пад сонцам дзінькаюць мухі, трымціць павуціна. Пташнікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
учэ́пістасць, ‑і, ж.
Уласцівасць учэпістага. Учэпістасць рук. Учэпістасць памяці. Гаспадарская ўчэпістасць. □ Заслугоўваюць сваёй славы непараўнальных верхалазаў нашы мурашкі, вавёркі, куніцы, соні, яноты-паласкуны, а часткова таксама рысі і мядзведзі. Калі птушак ад падзення ўтрымаюць крылы, а павукоў — павуціна, то гэтым лясным акрабатам даводзіцца разлічваць толькі на сваю ўчэпістасць, сілу, дакладнасць і хуткасць. Самусенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кружы́ць, кружу, кружыш, кружыць; незак.
1. каго-што. Прыводзіць у кругавы рух, застаўляць рухацца па кругу; круціць, вярцець. [Кавалеры] хвацка кружылі сваіх дам. Колас. Кружыць лісце вецер, Рве салому з хаты. Астрэйка.
2. Разм. Тое, што і кружыцца (у 2 знач.). Высока ў паднябессі, сумна і адзінока, кружыць коршак — няўжо адтуль выглядае сабе здабычу? Сачанка.
3. Ісці, зварочваючы ў бакі, часта мяняючы напрамак руху; блукаць. Пятнаццаць дзён мы кружылі бясконцымі дарогамі па пярэстых і залатых лясах, па карчэўю балот, па зжатых і сумных палях, дзе на іржэўніку завівалася павуціна і пражэрліва крычала вараннё. Каваль. Лявонка пабег на голас. Доўга кружыў па сцяжынках, прабіраўся праз густы бярэзнік. Шуцько.
4. Узнімаць снег, пыл, месці (пра мяцеліцу, завіруху і пад.). На двары кружыла мяцеліца. Галавач.
•••
Кружыць галаву — а) выклікаць галавакружэнне. Кружылі мядовым водарам галаву ліпы. Васілевіч; б) перан. пазбаўляць магчымасці разважаць, аб’ектыўна адносіцца да навакольнага. Поспех кружыць галаву.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)