оса́нистый самаві́ты, пава́жны, мажны́;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прэзента́бельны, ‑ая, ‑ае.

Відны, паважны, самавіты. Прэзентабельны выгляд.

[Фр. présentable.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рэспекта́бельны, ‑ая, ‑ае.

Паважны, прыстойны, важны. Рэспектабельная сям’я.

[Фр. respectable.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

санаві́ты, -ая, -ае (уст.).

1. Які валодае высокім санам.

С. чыноўнік.

2. Уласцівы чалавеку высокага стану; паважны з выгляду.

С. выгляд.

|| наз. санаві́тасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ва́жнічаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Разм. Прымаць паважны выгляд; фанабэрыцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

валья́жный прост. ва́жны, пава́жны; (степенный) самаві́ты.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

масти́тый масці́ты, пава́жны;

масти́тый учёный масці́ты вучо́ны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Асамі́стыпаважны’ (Яруш., Нас.). З асаністы ў выніку народнай этымалогіі пад уплывам слова сам: параўн. сінанімічнае самавіты. Рус. осанистый ад осаниться прыняць паважны, мажны выгляд’ ад значэння ’атрымаць сан’ (гл. сан). Параўн. осамицьца (Нас.) ад осаниться.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

разва́жны, -ая, -ае.

1. Якому ўласціва развага, роздум; разважлівы.

Дзядзька — чалавек р.: спачатку падумае, а потым скажа.

2. Які змяшчае ў сабе павучанне, параду і пад.

Разважнае слова.

3. Спакойны, паважны, размераны.

Ісці разважным крокам.

|| наз. разва́жнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

почте́нный

1. (внушающий почтение, заслуживающий почтения) паважа́ны; (уважаемый) шано́ўны; (солидный) пава́жны;

почте́нный челове́к паважа́ны (шано́ўны) чалаве́к;

почте́нная нару́жность пава́жны вы́гляд;

подойди́, почте́нный! фам. падыдзі́, шано́ўны!;

2. перен., разг. (большой) пава́жны; (значительный) зна́чны;

почте́нный во́зраст пава́жны ўзрост;

статья́ почте́нных разме́ров арты́кул зна́чных паме́раў.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)