потво́рство ср. патура́нне, -ння ср.; пабла́жлівасць, -ці ж., пабла́жка, -кі ж.;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
прабачэ́нне, ‑я, н.
1. Дзеянне паводле дзеясл. прабачаць — прабачыць (у 1 знач.).
2. Дараванне віны; паблажлівасць за правіннасць.
•••
Прашу прабачэння гл. прасіць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
лібералі́зм, -у, м.
1. Ідэалагічная і палітычная плынь, якая аб’ядноўвае прыхільнікаў дэмакратычных свабод і свабоды прадпрымальніцтва.
Прынцыпы лібералізму.
2. Вальнадумства.
Крытыкаваць юначы л.
3. Паблажлівасць, памяркоўнасць, патуранне.
Л. у ацэнцы ведаў.
Л. да ворага.
|| прым. лібералі́сцкі, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
снисходи́тельность
1. пабла́жлівасць, -ці ж., нястро́гасць, -ці ж., памярко́ўнасць, -ці ж., спага́длівасць, -ці ж.;
2. пабла́жлівая пага́рднасць; см. снисходи́тельный;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
суро́вы, -ая, -ае.
1. Якому не ўласціва паблажлівасць да сябе і іншых; цвёрды, непахісны; уласцівы такому чалавеку.
С. камандзір.
С. характар.
2. Які не дапускае ніякіх паслабленняў; вельмі строгі; бязлітасны, жорсткі.
Суровая дысцыпліна.
Суровыя меры.
3. Вельмі цяжкі, поўны выпрабаванняў, невыносны.
Суровыя дні вайны.
4. Неспрыяльны для жыцця, халодны.
С. клімат.
Суровая зіма.
|| наз. суро́васць, -і, ж. (да 1—3 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
крытыкава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; незак., каго-што.
1. Наводзіць крытыку (у 1 знач.). Крытыкаваць недахопы. □ Якім не спасаваў, не напужаўся, а стаў адкрыта крытыкаваць Рыгора Карачонка за п’янства, за паблажлівасць да гультаёў, за дрэнныя парадкі ў брыгадзе. Дуброўскі.
2. Займацца крытыкай (у 3 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
мінда́льнічаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., з кім-чым і без дап.
Разм.
1. Быць сентыментальным, да прыкрасці ласкавым. [Лютынскі:] Я не з’яўляюся непраціўленцам злу: міндальнічаць і гуляць у шляхетнасць не буду. Крапіва.
2. Праяўляць празмерную мяккасць, паблажлівасць да каго‑н. [Даніла:] — Я гэта гавару, каб ты не міндальнічаў са зладзеямі ды гультаямі. Пасля людзі дзякуй скажуць. Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
лібералі́зм, ‑у, м.
1. Палітычны кірунак, які адстойваў свабоду буржуазіі ў феадальна-прыгонніцкую эпоху і ў эпоху буржуазных рэвалюцый, які стаў глыбока рэакцыйным з устанаўленнем палітычнага панавання буржуазіі і развіццём рэвалюцыйнай барацьбы пралетарыяту.
2. перан. Разм. Празмерная паблажлівасць, памяркоўнасць; шкоднае патуранне. Кашалёў заканчваў прамову крытыкай у адрас Янукевіча, абвінавачваючы яго ў мяккацеласці і залішнім лібералізме. Хадкевіч.
3. Уст. Вальнадумства.
[Ад лац. liberalis — свабодны.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
спасава́ць, ‑сую, ‑суеш, ‑суе; зак.
1. У картачнай гульні — аб’явіць пас.
2. Адступіць перад цяжкасцямі; адмовіцца ад намаганняў зрабіць што‑н. Так я быццам і хлопец смелы, нічога не баяўся, а тут спасаваў. Сачанка. Якім не спасаваў, не напужаўся, а стаў адкрыта крытыкаваць Рыгора Карачонка за п’янства, за паблажлівасць да гультаёў, за дрэнныя парадкі ў брыгадзе. Дуброўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Патво́р, потву́р ’паблажлівасць’, ’пяшчота’ (в.-дзв., Рам. 8; рэч., Маш.), патво́ра ’паблажка, патуранне, песты, свавольства, ду́дыкі’ (Гарэц., Юрч., Нас.), ’свавольнік’ (Юрч.), ’упарты’ (Нас.), патво́рства ’упартасць’, ’паблажка’, патвара́ць ’патураць’ (Шат.), патво́рыць ’разбэшчваць, псаваць’ (Нас., Гарэц.), ’упарціцца пры выхаванні’ (Нас.), патворыцца ’псавацца ад паблажак’ (Гарэц.). Укр. потві́р, потвора ’страшыдла, бэба’, рус. потво́ры ’чары’, потвори́ть ’зачараваць, змяніць’, ст.-рус. потворити ’палепшыць, стварыць нанава’, ’зачараваць’, потворъ ’вядзьмарства’; польск. potwór, potwora, чэш. potvora ’пачвара’. Да па‑ (< прасл. po‑) і твары́ць (< прасл. tvoriti ’рабіць незвычайнае’). Аналагічна літ. padaraĩ ’чары’ < darýti ’рабіць’ (Праабражэнскі, 2, 116; Фасмер, 3, 344). Гл. таксама пачвара.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)