недарэ́чны, -ая, -ае.

1. Сказаны, зроблены неўпапад, не да месца.

Н. жарт.

2. Неразумны, бяссэнсавы.

Недарэчныя прапановы.

3. Няўклюдны, няскладны (знешне).

4. Які не адпавядае сітуацыі, абставінам.

Недарэчная весялосць.

|| наз. недарэ́чнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гламаздава́ты, ‑ая, ‑ае.

Разм. пагард. Нязграбны, няўклюдны. Марцін павярнуўся да гламаздаватага, самаробнага стала і кіўком галавы паклікаў Міхалькова. Кавалёў. Успамінаўся [Васілю] чамусьці.. [Клыбікаў] бацька, гэткі ж высокі і гламаздаваты, як сын. М. Стральцоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мешкава́ты, ‑ая, ‑ае.

1. Вельмі шырокі, падобны на мяшок (пераважна пра адзенне). [Дзянісаў] быў у парусінавым светлым касцюме, які выглядаў на ім крыху мешкаватым. Гамолка.

2. перан. Нязграбны, няспрытны; няўклюдны. Камандзірам таго аддзялення .. назначылі мешкаватага тугадума Тодарава. Быкаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вуглава́ты, ‑ая, ‑ае.

З выступамі, няроўны. На поўдні з-за небасхілу высунулася чорная вуглаватая хмара. Гамолка. // З востра выступаючымі касцямі. Вуглаватая постаць. □ Марыля перасмыкнула сваімі вуглаватымі плячыма. Ткачоў. // перан. Няўклюдны, сарамяжлівы. Вуглаваты падлетак. // перан. Рэзкі, грубы. Вуглаваты характар.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Зы́льба ’даўганогі’ (Інстр. лекс.). З літ. дыял. dzìlbis ’высокі, няўклюдны чалавек’. Лаўчутэ, Сл. балт., 111.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Муглява́ць, муглёваць ’рабіць няспешна, памалу’ (ТС). Балтызм. Параўн. літ. mõglinti ’няўклюдна, павольна цягнуцца, брысці’, mū̃glinti ’ісці, цягнуцца’, mùgulisняўклюдны’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Раге́ша ’някемлівы, неахайны чалавек’ (мін., Непакупны, Связи), ’плакса’ (зэльв., Нар. словатв.), рэке́ша ’тоўстая, бясформенная, неахайна апранутая жанчына’ (смарг., Непакупны, Связи), укр. реге́ша, реке́ша ’неахайны, няўклюдны або тоўсты чалавек’. Балтызм, параўн. літ. rekešỹs ’разгалінаванае дрэва’, ’сукаватая галінка’, ’няўклюдны чалавек’, rekežỹs ’бясформенная рэч’, ’амаральны чалавек’, якія да кораня *rek‑, *ker‑ (Лаўчутэ, Балтизмы, 59). Непакупны (Связи, 195) дапускае метатэзу апошняга кораня, параўн. раскярэша (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Нязгра́ба ’няўдалы чалавек’ (кап., Нар. словатв.), нязгрэ́ба ’няўдалы, няспрытны’ (Сцяшк.). Відаць, другаснае ўтварэнне ад нязгра́бны ’нястройны, няўклюдны’ (Касп., Бяльк.), ’неахайны; няўклюдны, нястройны; неасцярожны’ (Нас.), нязграбны ’непрыгожы’ (Сл. ПЗБ), ’тоўсты, непаваротлівы’ (ТС), ад зграбны ’стройны’ (гл.), што лічыцца паланізмам (ад grabic, Брукнер, 155); унутраная форма — ’прыгладжаны, прычасаны, ахайны’, параўн. згрэ́баць ’зграбаць’ (ТС). Параўн., аднак, серб.-харв. незграпно ’нязграбна’, што магло б паставіць пад сумненне названую этымалогію, параўн. несграбно ’нястройна, непрыемна, без усякага парадку’ (Мядз.). Сюды ж нязграбнікняўклюдны чалавек’ (Янк. 3.), незграбо́цё ’тс’ (Сцяшк. Сл.), незграбэ́йла (нізграбэйла) ’тс’ (брасл., Сл. ПЗБ), паводле аўтараў слоўніка, з літ. nezgrabáila ’тс’, што можна прыняць толькі з улікам словаўтварэння.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Негалю́зны ’несамавіты, плюгавы’ (барыс., Шн. 2), ’няўклюдны’ (Янк. 1), негілюзны ’непрыглядны’ (Ян.). Магчыма, да літ. negaluoti ’недамагаць, хварэць, быць нездаровым’; дзеепрыметнік, аналагічны да негадзявы, негадзяшчы (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

наслядзі́ць, ‑сляджу, ‑слядзіш, ‑слядзіць, ‑слядзім, ‑следзіце; зак.

Пакінуць сляды, напэцкаць слядамі. Наслядзіць на ганку. □ Боты — і выцер жа [Данік] іх, здаецца! — усё ж такі наслядзілі на чыстай чырвонай падлозе. Брыль. На полі то там, то сям ляжалі цёмныя цені ад узгоркаў і кустоў. Здавалася, што нехта няўклюдны наслядзіў на ім. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)