невы́держанный нявы́трыманы; (несдержанный) нястры́маны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

нестрыма́ны,

гл. нястрыманы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

утрапё́ны, -ая, -ае.

1. Раз’юшаны, ашалелы.

Чаго равеш, як у.!

2. Нястрыманы ў праяўленні якіх-н. пачуццяў, які выражае ўтрапенне.

У. позірк.

|| наз. утрапё́насць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гара́члівы, ‑ая, ‑ае.

Запальчывы, нястрыманы. — Гарачлівы, — падумаў я сам сабе [пра Рамана]. — Не трэба было так груба. Ермаловіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

экспансі́ўны, ‑ая, ‑ае.

Нястрыманы, які бурна выяўляе свае пачуцці. Антось быў значна маладзейшы за свайго субяседніка-суседа. Можа таму і больш экспансіўны ў гутарцы, у думках. Машара. // Узбуджаны, усхваляваны. Экспансіўны голас.

[Фр. expansif.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Няўта́рты ’не вельмі кемлівы, не вельмі здольны’ (Марц.). Відаць, запазычана з польск. nieutarty ’неабцёрты, дзікі, нястрыманы’ (што да trzeć ’церці’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пуршэ́ць ’чмыхаць, злоснічаць’ (ТС). Гл. пу́рхаць; не выключае сувязь з літ. purkšėti ’шыпець, фыркаць (пра ката)’, параўн. purkslysнястрыманы чалавек; гарачка’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

іржа́нне і ржа́нне, ‑я, н.

1. Крык каня, конскі голас. Не чулася ржання каня, рыкання каровы, не рохкалі свінні. Данілевіч. Жарабяты трымаліся каля матак, і калі каторае адставала, матка звала яго доўгім іржаннем. Чарнышэвіч.

2. Разм. Гучны, нястрыманы рогат.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шалёны, -ая, -ае.

1. Хворы на шаленства (у 1 знач.).

Ш. воўк.

2. Які страціў разважлівасць, цвярозы розум.

Шалёная, што ты надумала рабіць!

3. перан. Вялікай сілы, напружаны; нястрыманы ў пачуццях.

Шалёная скорасць.

4. перан. Неўтаймоўны, люты.

Ш. характар.

5. перан. Выпадковы, бязладны.

Шалёная куля.

Шалёныя грошы — грошы, якія лёгка дастаюцца і таму расходуюцца неэканомна.

Шалёныя цэны (разм.) — вельмі высокія.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гара́чы, -ая, -ае.

1. Які мае высокую тэмпературу, моцна нагрэты.

Гарачая пліта.

Гарачае лета.

Г. цэх (таксама перан.: увогуле шкодная вытворчасць). Падаць гарачае (наз.). Гарачая апрацоўка металаў.

2. перан. Поўны сілы, страсны, палкі.

Г. заступнік.

3. перан. Вельмі напружаны, які праходзіць у інтэнсіўным, напружаным рытме.

Гарачая работа.

Г. бой.

Гарачая пара жніва.

4. перан. Запальчывы, нястрыманы.

Гарачая галава — пра залішне паспешлівага, нястрыманага чалавека.

Па гарачых слядах — адразу.

Пад гарачую руку (разм.) — у момант злосці, раздражнення.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)