дараго́ўля, ‑і, ж.

Высокі ўзровень цэн; дарагавізна. Нястача, дарагоўля, голад — усё гэта спрыяла падняццю рабочых на змаганне. Гурскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бясхле́бны, ‑ая, ‑ае.

Для якога характэрны адсутнасць, нястача хлеба. У цяжкія бясхлебныя гады прадала.. [гаспадыня] дом і пераехала ў Ташкент. Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

недохва́тка ж., прост. недахо́п, -пу м., няста́ча, -чы ж.; см. недоста́ча.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

шчамлёткі, ‑аў; адз. няма.

1. Прыстасаванне для заціскання чаго‑н.

2. перан. Тое, што перашкаджае, скоўвае, пазбаўляе свабоды. // Бяда, нястача, цяжкае бядотнае становішча.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

го́ра, -а, н.

1. Глыбокі жаль, смутак.

Захварэць з г.

2. Тое, што і няшчасце.

У мяне вялікае г.

3. Жыццёвыя няўдачы, мукі, нястача.

Г. не знаць.

Цярпець г.

Глынуць гора (разм.) — перажыць многа цяжкасцей.

Заліць гора (разм.) — напіцца з гора.

З горам папалам (разм.) — з вялікай цяжкасцю.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бязво́ддзе, ‑я, н.

Адсутнасць, нястача вады, вільгаці. Па голым стэпе, па бязводдзі, па спечанай, як блін, зямлі паўзлі, бы вусені, стагоддзі, пакуль у бездань не спаўзлі. Лось.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бясхле́біца, ‑ы, ж.

Адсутнасць, нястача хлеба. З любоўю прыбяры, [хлебароб], усё да каліўца, абмалаці да зярнятка! Каб поўным-поўным былі засекі ў краіне. Каб не зналі, не чулі ў нас пра бясхлебіцу. Хадкевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Не́бытынястача, недахоп’ (слаўг., Нар. словатв.). Відаць, ад не быць ’адсутнічаць’, параўн. нябыт, небыццё ’неіснаванне’. Гл. быт ’існаванне, наяўнасць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Недахва́т ’недастача’, недохва́тнястача, беднасць; недахоп, брак’ (ТС), недахва́тка ’тс’ (Растарг.), недахва́тнасць ’недахоп’ (Мат. Маг.). З неда- і хвата́ць ’хапаць; быць дастатковым’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Недахоп ’памылка, хіба; патрэба ў чым-небудзь’ (ТСБМ), недохо́пнястача’ (ТС). З неда- ’недастаткова’ і хапа́ць ’быць у патрэбнай колькасці’ і інш., параўн. недахва́т.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)