бяспло́дны, -ая, -ае.

1. Няздольны даваць патомства.

2. Неўрадлівы.

Бясплодная глеба.

3. перан. Які не дае ніякіх вынікаў.

Бясплодныя спробы.

|| наз. бяспло́днасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

небаяздо́льны, ‑ая, ‑ае.

Няздольны весці бой. Небаяздольная дывізія.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

няпла́ўкі, ‑ая, ‑ае.

Няздольны (лёгка) плавіцца. Няплаўкія металы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

непразо́рлівы, ‑ая, ‑ае.

Няздольны правільна прадбачыць пітон., непрадбачлівы. Непразорлівы чалавек.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

непрацаздо́льны, ‑ая, ‑ае.

Няздольны да працы (па ўзросту, хваробе і пад.). Непрацаздольны чалавек.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

недаўгаве́чны, ‑ая, ‑ае.

Няздольны жыць, існаваць на працягу доўгага часу. Недаўгавечнае дрэва. Недаўгавечная машына.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

неправаздо́льны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які не мае юрыдычных правоў і няздольны несці юрыдычныя абавязкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Нязда́ра (незда́ра) ’няздольны да працы; нязграбны’ (Цых., Сл. ПЗБ, Сцяшк.), ’бяздарны’ (Яруш.). Да здарыцца ’удацца’ (Нас.), параўн. не́ўдаль ’няўдаліца’, нязда́тныняздольны’ і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Негадзя́й ’нягоднік, паганец’ (Ян.), негодзя́йняздольны да працы, ні да чаго не варты чалавек; гультай, нягоднік’, негодзя́йка ’няздатная да працы, няўмелая жанчына’ (ТС), неґаджа́й (ніґаджай) ’неахайны чалавек’ (Сцяц.), укр. негодя́й ’няварты, няздольны да дзеяння чалавек’, рус. негодя́йняздольны для справы чалавек; гультай’. Аддзеяслоўны назоўнік, параўн. не гадзіцца (негодзицьца, Нас.) ’быць непрыгодным’, негадзі́вы ’непрыгодны’ (Некр.), негадзя́вы, негадзя́шчы ’паганы; непрыдатны’ (Сл. ПЗБ), ’няздатны; непрывабны, непрыгодны; нядобры, паганы’ (Ян.), ’няздольны да працы, слабы’ (ТС), не́гадзьняздольны чалавек’ (Растарг.). Суфіксацыя, як у валача́й ’валацуга’ і пад. (гл. Сцяцко, Афікс. наз., 23, а таксама Львоў, РР, 1969, 4, 100–101). Гл. нягоднік.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

блізару́кі, ‑ая, ‑ае.

1. Няздольны бачыць на далёкую адлегласць. Камісар быў блізарукі і ўвесь час жмурыў свае чорныя вочы. Сіняўскі. Левін доўга крывіўся, упёршыся блізарукімі вачамі ў паперку, на якой было напісана небагатае меню. Карпюк.

2. перан. Няздольны ахапіць з’яву з усіх бакоў; недальнабачны. Блізарукая палітыка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)