нескла́дно нареч.

1. няскла́дна;

2. нязгра́бна; см. нескла́дный;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

неизя́щно нареч. нязгра́бна; непрыго́жа; неэлега́нтна; неграцыёзна; гру́ба; см. неизя́щный;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

абня́цца, абнімуся, абнімешся, абнімецца і (радзей) абдымуся, абдымешся, абдымецца; зак.

Абняць адзін аднаго. Абняцца на развітанне. □ [Валошын і Купрыянаў] па-мужчынску нязграбна абняліся і пацалаваліся. Гурскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

несура́зно нареч.

1. недарэ́чна; бязглу́зда;

2. нязгра́бна, няскла́дна; см. несура́зный;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

косола́по нареч., разг.

1. касала́па, крывала́па;

2. нязгра́бна; см. косола́пый;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

шчу́плы, ‑ая, ‑ае.

Мізэрны, слабы, худы, нягеглы. Шыракаплечы, .. [хлопец] адчуваў сябе нязграбна ў пінжачку, відаць, пашытым на больш шчуплага чалавека. Паслядовіч. Худое, шчуплае цельца было нерухомым. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пады́баць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Разм. Пайсці размерана або нязграбна. Наставіўшы каўнер, прытрымліваючы яго ля горла, Сярдзюк падыбаў па цёмнай вуліцы. Карпаў. Чалавек, няўклюдна перасоўваючы ногі, як хадулі, падыбаў наперад... Даніленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

увапхну́цца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; ‑нёмся, ‑няцеся; зак.

Разм. Тое, што і упхнуцца. Здалося, Ткачук не адразу рашыўся лезці за мной, але ўрэшце, нязграбна хапаючыся за, спінкі сядзенняў, увапхнуўся і ён. Быкаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

літара / нязграбна напісаная: каракуля

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

уро́дливо нареч. пачва́рна; (безобразно) га́дка, бры́дка; (отвратительно) агі́дна; (некрасиво) нязгра́бна; (нелепо) недарэ́чна; (ненормально) ненарма́льна;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)