нікчэ́мны, -ая, -ае.
1. Неістотны, нязначны.
Нікчэмная крыўда.
2. Нізкі ў маральных адносінах, нягодны.
Н. чалавек.
3. Вельмі дрэнны, няўдалы, малы.
Н. ўраджай.
|| наз. нікчэ́мнасць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ляда́шчы, -ая, -ае (разм.).
1. Кволы, слабы, хілы.
За возам брыла лядашчая карова.
2. Стары, струхлелы; збуцвелы.
Лядашчая вопратка слаба грэла.
3. Дрэнны, нягодны.
|| наз. ляда́шчасць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Праны́ра ’пранырлівы, прабіўны чалавек’ (ТСБМ, Шат., ТС). Рус. проны́ра ’тс’, ст.-слав. проныръ, пронырикъ ’дурны, нягодны, сапсаваны’. Звязаны з ныраць (Міклашыч, 213; Праабражэнскі, 1, 611; Мацэнаўэр, II, 327; Фасмер, 3, 375). Версія аб запазычанні з грэч. πονηρός ’дурны, нягодны’ (Брант, РФВ, 23, 89) адмаўляецца па фанетычных прычынах; гл. Фасмер, там жа. Кохман (Polonica, 71) настойвае на стараславянскім запазычанні з грэчаскай мовы.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
спі́саны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад спісаць.
2. у знач. прым. Непатрэбны, нягодны. І трактар спісаны, стары Стаяў ля гаража, гатовы ў адпраўку На пераплаўку. Корбан.
3. у знач. прым. Запоўнены пісьмовымі знакамі. Майка перадала Васілю Іванавічу спісаны лісток паперы. Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
непрыго́дны, ‑ая, ‑ае.
Такі, які не мае неабходных якасцей, не падыходзіць для чаго‑н.; нягодны. — Ты не думай, што я да нічога непрыгодны, — некалькі з папрокам прамовіў Ян. Пестрак. Радавы стралковага палка Ігнат Семяніцкі быў прызнаны непрыгодным для вайсковай службы і адпушчаны дадому. Палтаран.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
◎ Нягі́дны ’дрэнны, шкодны’ (Касп.), ’чорт, нячысцік’: «Нябожчыца Міхасіха бачыла нявіднага» (Гарэцкі), сюды ж нягоднік ’нягоднік’ (Касп.). Украінізм? Параўн. укр. негідний ’няварты, паганы, агідны, брыдкі’, негіднік ’нягоднік’, аднак геаграфія слова пярэчыць такому дапушчэнню. Відаць, кантамінацыя нягодны і агідны (гл. агіда, гідзіць).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
него́дный
1. непрыго́дны, непрыда́тны, дрэ́нны; (неспособный — о человеке) разг. нязда́тны;
него́дный рабо́тник дрэ́нны (нязда́тны) рабо́тнік;
него́дный к вое́нной слу́жбе непрыго́дны (непрыда́тны) да вайско́вай слу́жбы;
него́дный к употребле́нию непрыго́дны (непрыда́тны) да ўжы́тку (ужыва́ння);
него́дный для питья́ непрыго́дны (непрыда́тны) для піцця́;
2. (низкий, бессовестный) няго́дны, пага́ны;
него́дный челове́к няго́дны (пага́ны) чалаве́к.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ляда́шчы, ‑ая, ‑ае.
Разм.
1. Кволы, хілы; нядужы, слабы. За возам, навязаная на повад, брыла лядашчая карова .. падобная на шкілет. Лупсякоў. // Дрэнны, нягодны. [Банадысь:] «Ці няма ў вашым сяле краўца якога, хоць лядашчага?». Крапіва.
2. Стары, струхлелы; збуцвелы. Некалі на выгане пад вярбой стаяла .. лядашчая хатка. Грамовіч. Лядашчая вопратка слаба грэла.. і Людміла Лаўраўна, уздыхаючы, няспынна тупала, пляскала рукамі. Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ляда́чы ’слабы, кволы; благі, дрэнны, нізкай якасці, сапсаваны; гультай; непрыстойны, нягодны, гадкі; неўрадлівы; непрадукцыйны; капрызны, спешчаны; пераборлівы на яду’ (Нас., Гарэц., Мал., Сцяшк., Янк. БП, ТСБМ, Мат. Гом., Сл. ПЗБ, Нар. Гом., Ян., Жд. 1; стаўб., З нар. сл.; пін., мазыр., Жыв. сл.). Утворана ад ляда́шчы (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Недастойны ’які не заслужыў спрыяльнасці, ласкі, спагады, паблажлівасці’ (валож., Жыв. сл.), рус. недосто́йный ’няварты, нягодны’, польск. niedostojny ’тс’, чэш. nedůstojny ’несур’ёзны, няварты’, балг. недосто́ен ’тс’ і пад. Цяжка вызначыць народны характар слова, параўн., аднак, яшчэ ў Насовіча недастоіць, недастоіла (недосто́иць, недосто́ило) ’не павінна, непрыстойна’, дастоіла (досто́ило) ’павінна быць, варта’. Гл. дастойны.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)