нераду́шный негасці́нны, няве́тлівы, несардэ́чны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

няве́тлы, ‑ая, ‑ае.

Разм. Тое, што і няветлівы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

неве́жливый недаліка́тны; няве́тлівы; (грубый) гру́бы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

неучти́вый непачці́вы; (невежливый) недаліка́тны; няве́тлівы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пану́ры, -ая, -ае.

1. Хмурны, няветлівы, бязрадасны.

П. стары.

П. погляд.

2. перан. Які выклікае бязрадаснае пачуццё.

Панурыя думкі.

3. З апушчанай галавой, паніклы.

Вакол труны стаялі панурыя людзі.

|| наз. пану́расць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

няла́скавы і неласка́вы, -ая, -ае.

1. Які не праяўляе ласкавасці ў абыходжанні з кім-н.; суровы.

Неласкавае дзіця.

2. Няветлівы, недалікатны ў адносінах да каго-н.

Н. прыём гасцей.

|| наз. няла́скавасць, -і, ж. і неласка́васць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

негасці́нны, ‑ая, ‑ае.

Які не вызначаецца гасціннасцю; няветлівы. Лабановіч прыгадаў нядаўні візіт да пісара Васількевіча і яго негасцінны прыём. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

няўва́жлівы, -ая, -ае.

1. Рассеяны, без дастатковай увагі.

Н. слухач.

2. Які не праяўляе ўвагі да каго-, чаго-н.; няветлівы.

Н. да сям’і.

3. Такі, што не можа быць прыняты да ўвагі.

Няўважлівыя прычыны.

|| наз. няўва́жлівасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

некарэ́ктны, ‑ая, ‑ае.

1. Нетактоўны ў абыходжанні з людзьмі; няветлівы, недалікатны. Некарэктны чалавек. // Уласцівы такому чалавеку. Некарэктныя паводзіны.

2. У шахматах — памылковы, няправільна разлічаны. Некарэктны ход.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

няве́тліва,

1. Прысл. да няветлівы.

2. безас. у знач. вык. Нетактоўна, непрыстойна. Трэба было [Веры] ісці ў сваю бакоўку, там усялякай работы немаведама колькі, але няветліва пакідаць адну госцю. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)