неугомо́нно нареч. няўры́мсліва; неўтаймо́ўна, неўтаймава́на; неспако́йна; нясто́мна; непасе́дліва; несціха́на; см. неугомо́нный;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

хру́стаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Утвараць гукі, падобныя на хруст. [Пан] неспакойна хрустаў тонкімі пальцамі. Бядуля. Набраклыя галінкі глуха хрусталі пад нагамі. Новікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Кне́хціццанеспакойна ляжаць, варушыцца, варочацца, перакочвацца’ (КЭС, лаг.), ’капрызнічаць, плакаць’ (Нар. сл.). Няясна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

нудлі́ва,

1. Прысл. да нудлівы.

2. безас. у знач. вык. Пра нудлівасць, тужлівае пачуццё, якое адчувае хто‑н. Неспакойна было на сэрцы, нудліва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ёўзаццанеспакойна сядзець, рухацца ўвесь час’. Рус. ёлзать ’тс’. Сувязь з ёрзаць ’тс’ дапусціць нельга.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

заціка́ўленасць, ‑і, ж.

Стан зацікаўленага; інтарэс, цікавасць да чаго‑н. Матэрыяльная зацікаўленасць. □ У зале неспакойна. Няма зацікаўленасці да прамовы Гарбулёва, якога чулі шмат разоў. Бядуля.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Раз’ёўзаць ’папэцкаць’ (дзятл., Сл. ПЗБ). Прыставачнае ўтварэнне са зрухам семантыкі ад ёўзаццанеспакойна сядзець, рухацца ўвесь час’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ёудзіцца ’ўладжвацца, уладкоўвацца’ (Мядзв.). Няяснае слова. Да рус. ёлзатьнеспакойна сядзець’? Ці з балтыйскай (параўн. літ. jáudytis ’сваволіць’, лат. jaudît ’рухаць, варушыць’)?

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

до́йна, ‑ы, ж.

Народная лірычная песня румын і малдаван. Мне зноў на сэрцы неспакойна, яно да вас ляціць, сябры, ледзь толькі я пачую дойну, што вы спявалі на Днястры. А. Вольскі.

[Рум. doină.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сму́тно

1. нареч. (неотчётливо) невыра́зна, няя́сна; цьмя́на;

2. нареч., безл., в знач. сказ. (неспокойно, тревожно) неспако́йна, трыво́жна;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)