Пажылы́ ’немалады, у гадах’. Рус. пожило́й, польск. pożyły ’тс’. Да пажыць, першапачаткова дзеепрыметнік на ‑л‑.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
афіцыя́нт, ‑а, М ‑нце, м.
Работнік сталовай, рэстаране і пад., які падае стравы. Афіцыянт, немалады, у паношаным касцюме, гаспадарыць — стаўляе чаркі, раскладае [сурвэткі]. Мележ.
[Лац. officians.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыкамандзірава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак., каго.
Прызначыць часова ў чыё‑н. распараджэнне для выканання службовых абавязкаў. Партызанскі доктар Вежнавец, немалады ўжо чалавек, папрасіў Леўчыка прыкамандзіраваць .. [Галю] да шпіталя. Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
узлахма́чаны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад узлахмаціць.
2. у знач. прым. Растрапаны, непрычасаны. У густым бярэзніку .. ціха трашчаў агеньчык, каля якога сядзеў немалады ўжо, узлахмачаны чалавек. Скрыпка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
змо́ршчына, ‑ы, ж.
Разм.
1. Маршчына (на твары, на целе). Твар .. [чалавека] быў немалады, абветраны, парэзаны частымі зморшчынамі. Хадкевіч. На высокім ілбе ў Івана ляжалі глыбокія зморшчыны. Новікаў.
2. Няроўнасць, складка на чым‑н. Разгладзіць зморшчыны на вопратцы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
халасця́к, ‑а, м.
Нежанаты мужчына. Платон Шабуня быў халасцяк гадоў пад трыццаць пяць. Чарнышэвіч. Сябра мой — халасцяк, Дні марнуе адзін, А ў мяне як-ніяк — Сын, таварышы, сын! Гілевіч.
•••
Стары халасцяк — немалады мужчына, які не быў жанатым.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пажылы́, ‑ая, ‑ое.
Немалады, у гадах. Старыя і пажылыя людзі раіліся, што рабіць, складалі свае планы. Колас. Пажылыя мужчыны спалі, загарнуўшыся ў кажухі, а з моладзі рэдка хто і прыдрэмліваў да раніцы. Чарнышэвіч. // Характэрны для немаладога чалавека. Чалавек быў няголены, і гэта надавала яму пажылы выгляд, насуперак маладому позірку вачэй. Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
іго́лачка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.
Памянш. да іголка.
•••
З іголачкі — а) пра зусім новую, толькі што пашытую вопратку. Гарнітурчык з іголачкі, аж блішчыць. Арабей; б) ва ўсё новае, толькі што пашытае. Над сталом у пакоі схіліліся два афіцэры — немалады ў пацёртым мундзіры капітан і апрануты з іголачкі лейтэнант. Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
праткну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак., каго-што.
Пракалоць чым‑н. наскрозь. Гэты [зубр], здаецца, немалады. Але рогі па-маладому вострыя. Такі рог праткне наскрозь. Шамякін. Знятую трубку кары Коля перагнуў на сярэдзіне, зверху праткнуў пруцікам. Жычка.
•••
Пальца не праткнуць — пра вялікі, цесны натоўп. У магазіне было бітком пабіта людзей — пальца не праткнеш. Капыловіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
іко́л, ікла́; мн. і́клы (з ліч. 2, 3, 4 іклы́), і́клаў; м.
1. Зуб, які знаходзіцца паміж разцамі і перадкарэннымі зубамі (у чалавека і млекакормячых).
2. Зуб вялікіх памераў, які выступае з рота і служыць для нападу і абароны (у слана, кабана і іншых жывёл). Вепр, відаць, немалады, бо такую форму іклаў самцы дзікай свінні набываюць толькі на шостым-сёмым годзе жыцця. В. Вольскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)