неуря́дица ж., разг.

1. (беспорядок) непара́дак, -дку м., бязла́ддзе, -ддзя ср.;

2. (нелады) нелады́, -до́ў; (ссоры) зва́дкі, -дак, ед. зва́дка, -кі ж.; сва́ркі, -рак, ед. сва́рка, -кі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

нязго́да ж.

1. (отсутствие единства во мнениях) несогла́сие ср.;

2. (нелады) несогла́сие ср., ра́спря, разла́д м.

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

рознь ж.

1. (вражда) варо́жасць, -ці ж.; (нелады) нелады́, -до́ў мн.;

2. (различие) ро́зніца, -цы ж.;

3. в знач. сказ. не ро́ўны;

челове́к челове́ку рознь чалаве́к чалаве́ку не ро́ўны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Не́лад ’не́парадак, нязгода’ (Нас.), нэ́ладнелады’ (драг., З нар. сл.), укр. не́лад ’бязладзіца, непарадак’, рус. не́лад ’раздор, нязгода’. З не і лад, гл. ладзіць; сюды ж неладом ’не ў лад, бязладна’ (Ян.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Расты́рка ’звадка, сварка’ (Нас.), ст.-бел. ростырка, ростыркъ ’нязгода, нелады, спрэчка, сварка, рознагалоссе’ (Ст.-бел. лексікон). Запазычана з ст.-польск. roztyrk, польск. rozterka ’душэўны разлад, няўпэўненасць’ (Цвяткоў, Запіскі, 2, 55; Булыка, Лекс. запазыч., 38).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Су́тарма ’таўкатня, вялікая колькасць народу; сумяціца’ (Нас., Гарэц.), ’нелады, непарадак’ (Бяльк.), ’мітусня; непарадак’, ’вялікае скопішча людзей’ (Растарг.), ’праява, нейкая жывая істота’ (Косіч). Рус. калым. сутурма́, усх.-рус. су́торма, варонеж. суто́рьма ’тс’. Паводле Фасмера (3, 811–812), з *sǫ‑ ’су’ і *torьma, *toriti, параўн. су́торитъ ’малоць лухту’ (гл. су́тарыца), звязаныя з літ. tarýti, taraũ ’вымавіць’, tarmẽ ’гаворка’, грэч. τορός ’выразны, зразумелы; пранізлівы’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

непала́дкі, ‑дак і ‑каў; адз. непаладка, ‑і, ДМ ‑дцы, ж.

1. Адсутнасць наладжанасці; недахопы ў рабоце чаго‑н. [Марцін:] — Слоў няма: МТС перадавая, але ўсякіх непаладак там вельмі многа. Лупсякоў. Стрыманы, ветлівы, камандарм амаль заўсёды, прыязджаючы ў дывізію, быў незадаволены, знаходзіў розныя непаладкі. Мележ.

2. Непаразуменні, сваркі; нелады. Апошні рубеж сталасці пройдзен, выпрабаванне на трываласць сям’і зроблена. Мінулі хвіліны спрэчак і непаладак. Ваданосаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

расстро́йства, ‑а, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. расстройваць — расстроіць і расстройвацца — расстроіцца.

2. Замяшанне, разгубленасць. Калона прыйшла ў расстройства.

3. Няспраўны, заняпалы стан (у эканоміцы, гаспадарцы і пад.); беспарадак. Расстройства ў фінансавых справах. // Разлад, нелады паміж кім‑н. Сямейнае расстройства.

4. Захворванне, выкліканае парушэннем дзейнасці якіх‑н. органаў, сістэмы. Расстройства страўніка. Расстройства нервовай сістэмы.

5. Благі настрой, парушэнне душэўнай раўнавагі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разла́д, ‑у, М ‑дзе, м.

1. Адсутнасць адзінства, адпаведнасці, згоднасці. Душэўны разлад. □ Пісьменнік [Янка Брыль] трапна паказаў сацыяльны разлад паміж бацькамі і дзецьмі, разлад, які канчаткова і беспаваротна загубіў бацькоў-мукасеяў. Майхровіч.

2. Нязгода, нелады; раздор. У разладзе, які з прыходам Просі пасяліўся ў Антосевай сям’і, відавочна выяўлялася нейкая памылка: толькі — якая? чыя? Васілевіч. Пакутуючы ад разладу з Лёдзяй, .. [Юрка] цэлую ноч прыдумваў самыя неверагодныя кары сабе і Севу. Карпаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сварка, звадка, грызня; калатня, калатнеча, буркатня (разм.); нелады (разм., мн.); буча (абл.); баталія, перапалка (перан.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)