патанчэ́лы, ‑ая, ‑ае.

Які стаў тонкім, танчэйшым. [Чэрві], ружовыя і патанчэлыя, выцягваюцца ў струны. Крапіва. Патанчэлая .. шыя [Шысцера] раз-пораз выцягвалася з каўняра, а заклапочаныя вочы некага вышуквалі ў зале. Хомчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ідыёт, ‑а, М ідыёце, м.

1. Разумова адсталы, недаразвіты, прыдуркаваты чалавек.

2. Разм. лаянк. Дурань, тупіца. Кюблер паморшчыўся, нібы ў яго моцна забалеў зуб, некага вылаяў: — Ідыёт! Заўсёды спяшаецца. Шамякін.

[Ад грэч. idiōtēs — невук.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прышы́цца ’прыладзіцца’ (ТС). Да шы́цца, шыць (гл.); параўн. укр. приши́тися ’прышыцца, прымацавацца’, рус. маск. приши́ться ’далучыцца да некага з карыслівай мэтай, прымазацца’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прыпіля́ць, прыпілю́каць ’частым падахвочваннем прымусіць прыняцца за справу’ (Нас.). Параўн. рус. калуж. припили́ть ’моцна насварыцца на некага’. Польск. przypilić ’падахвоціць некага рабіць нешта’, przypilować ’пастарацца, прыкласці старанне’, што да ст.-польск. pila ’стараннасць, дбанне’, чэш. píle ’тс’, Банькоўскі (2, 579) звязвае з pila ’напільнік’ і цяжкасцю апрацоўкі прылад з каменя, крэменя, рога. Да прыпілі́ць, прыпілава́ць у пераносным значэнні, гл. пілава́ць ’лаяць, даймаць’, а таксама пілявы, пілі́ць, пі́льны.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прытыка́ць1 ’ткаць шчыльна, каб атрымоўвалася палатно, а не радно’ (Федар.). Да тыкаць, ткаць (гл.).

Прытыка́ць2 ’папракаць’ (Нас., Байк. і Некр.), ’умешваць, далучаць’ (Шат.). Укр. притика́ти ’ўмешваць, рабіць некага прычынным да пэўнай справы’, приткну́ти ’злавіць на слове’, прити́ки дава́ти ’закранаць; чапляцца’, рус. притыка́ться ’лезці ў чужыя справы; чапляцца да некага, дамагацца нечай прыхільнасці, любасці’. Гл. ты́каць, параўн. тыкаць нос ’лезці не ў свае справы’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

цёхкаць, ‑ае; незак.

Разм. Абзывацца гукамі, падобнымі на «цёх-цёх» (пра салаўя). Цёхкае салавей, прысвіствае дрозд, і, як заўсёды, укладае некага спаць перапёлка. Сачанка. У лазовых кустах усё яшчэ цёхкалі салаўі. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пасе́джваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Разм. Праводзіць час, седзячы дзе‑н. Міканор з Іванам калі і паседжваюць, бывае, цяпер удваіх, то ўспамінаюць.. [Нічыпара] добрым словам і нават адчуваюць, што некага ім не хапае. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

уха́бісты, ‑ая, ‑ае.

Пакрыты вялікай колькасцю ўхабаў, з ухабамі. Дарога ўхабістая, гразкая, і ехаць можна толькі ступою, асабліва ноччу. Галавач. Машына выехала ўжо за горад, неслася па ўхабістай дарозе, быццам уцякала ад некага. Арабей.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

басалы́га, ‑і, ДМ ‑у, Т ‑ам, м.; ДМ ‑лазе, Т ‑ай (‑аю), ж.

Разм. Тое, што і прайдзісвет. [Пятрусь:] — А гэтага Сцяпана Некага тады ніхто з языка не спускаў. Гэта ж такі басалыга, якога свет не бачыў. Гроднеў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паважне́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.

Разм. Стаць, зрабіцца важным, важнейшым. — Чакаў .. [дырэктара] і думаў: «Мабыць, здорава змяніўся чалавек за часы гэткага ўзлёту, пасаліднеў, паважнеў...» Карамазаў. Асіннік узняўся вышэй за дом, а бярозкі паважнелі і стаялі нібы да некага прыслухоўваючыся. Кавалёў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)