неосведомлённость ж.
1. (о чём) непаінфармава́насць, -ці ж.; (незнание) няве́данне, -ння ср. (чаго);
2. (в чём) недасве́дчанасць, -ці ж.;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
непісьме́ннасць, ‑і, ж.
1. Няўменне чытаць і пісаць. Чатырохгадовы план ліквідацыі непісьменнасці ў Перу паспяхова выкананы. «ЛіМ». // перан. Адсутнасць адпаведных ведаў у якой‑н. галіне; недасведчанасць у чым‑н. Палітычная непісьменнасць. Тэхнічная непісьменнасць. □ А справы ў Валянціна ішлі ўсё горш і горш. На кожнай планёрцы, кожным сходзе цэх называлі адстаючым, папракалі кіраўніка ў непісьменнасці, нядбайнасці. Астрэйка.
2. Уласцівасць, якасць непісьменнага. Непісьменнасць праекта.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Не́ма 1 ’моцна, роспачна (крычаць)’ (Сл. ПЗБ, Жд. 1), не́мо ’страшна, дзіка; глуха’: немо гораць ногі; удырыло не́мо (ТС). Супрацьлеглыя значэнні аб’ядноўваюцца зыходнай семантыкай прыметніка не́мы ’страшны, замагільны’, гл.
Не́ма 2 ’тварам да зямлі’ (Чач.). Калі гэта не развіццё семантыкі папярэдняга слова (’глуха’ > ’тварам да зямлі’), то можна меркаваць пра глыбокі архаізм, які грунтуецца на старажытным проціпастаўленні верх — ніз, неба — зямля, гэты свет — той (падземны) свет і г. д., пры гэтым для першага элемента проціпастаўлення характэрна наяўнасць голасу, для другога — немата, параўн. чэш. věhlas ’свядомасць, дасведчанасць’ і nevěglas ’недасведчанасць; язычнік’, таксама тураўск. неве́глас ’смерць’ (гл.), г. зн. ’тое, што належыць таму свету, які не ведае голасу (= нямому)’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
неве́дение няве́данне, -ння ср.; (неосведомлённость) недасве́дчанасць, -ці ж.;
по неве́дению па няве́данні (недасве́дчанасці);
в блаже́нном неве́дении быть (пребыва́ть, находи́ться и т. п.) ирон. у шчаслі́вым няве́данні быць (знахо́дзіцца і да таго́ падо́бнае);
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)