недасве́дчанасць

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 3 скланенне

адз.
Н. недасве́дчанасць
Р. недасве́дчанасці
Д. недасве́дчанасці
В. недасве́дчанасць
Т. недасве́дчанасцю
М. недасве́дчанасці

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

недасве́дчанасць ж.

1. неосведомлённость; неве́дение ср.;

2. нео́пытность, неискушённость;

1, 2 см. недасве́дчаны

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

недасве́дчанасць, ‑і, ж.

1. Адсутнасць ведаў, звестак аб кім‑, чым‑н. Недасведчанасць у пытаннях мастацтва. □ Мы не ведалі, як у нас на заводзе з ліццём, але сваю недасведчанасць паказваць не збіраліся. Б. Стральцоў.

2. Адсутнасць, недахоп жыццёвага вопыту. Наіўны ідэалізм, што некалі грэў іх юнацкія душы, быў адкінуты самім ходам жыцця, як толькі па змену недасведчанасці прыйшло веданне. Бугаёў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

недасве́дчаны, -ая, -ае.

1. Які не мае належных ведаў аб чым-н.

Н. юнак.

2. Нявопытны ў чым-н., неспрактыкаваны.

|| наз. недасве́дчанасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

не́вуцтва, -а, н.

Адсутнасць ведаў, неадукаванасць, недасведчанасць у чым-н.

Праявіць н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

некампетэ́нтнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць і якасць некампетэнтнага; недасведчанасць у чым‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

неискушённость неспрактыкава́насць, -ці ж., недасве́дчанасць, -ці ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

не́вуцтва, ‑а, н.

Адсутнасць ведаў, неадукаванасць, недасведчанасць у чым‑н. [Антаніна Аркадзеўна:] — Божа мой, якое дрымучае невуцтва! Дваццаць гадоў вучыць дзяцей і не ведаць, дзе востраў Калімантан. Шамякін. [Шэмет:] — Судзяць не Дубалеку, а непаваротлівасць, абыякавасць, .. бязволле, марудлівасць, невуцтва — вось што судзяць. Лобан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

неве́жественность ж. не́вуцтва, -ва ср.; неадукава́насць, -ці ж.; некульту́рнасць, -ці ж.; недасве́дчанасць, -ці ж.; цемната́, -ты́ ж.; см. неве́жественный;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

неве́жество ср. не́вуцтва, -ва ср.; неадукава́насць, -ці ж.; некульту́рнасць, -ці ж.; недасве́дчанасць, -ці ж.; цемната́, -ты́ ж.; см. неве́жественный.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)