мужыкава́ты, ‑ая, ‑ае.

Разм. Знешнасцю і манерамі падобны на мужыка (у 2 знач.). Які ж Бабейка спрытны чалавек! Недалёкі, здаецца, мужыкаваты ў горшым сэнсе слова, а які спрытны! Хадкевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ву́зкі, -ая, -ае; вузе́йшы.

1. Невялікі ў шырыню, у папярочніку.

Вузкая дарога.

Вузкае месца (перан.: пра цяжкасці ў ажыццяўленні чаго-н.).

2. Вельмі цесны, недастаткова прасторны.

В. рукаў.

Кашуля вузкая ў грудзях.

3. Які ахоплівае нямногае, нямногіх, абмежаваны.

Вузкая спецыяльнасць.

Вузкае кола сяброў.

Вузкая нарада.

4. перан. З абмежаванымі поглядамі, інтарэсамі, недалёкі.

В. кругагляд.

|| наз. ву́зкасць, -і, ж. (да 1 і 4 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Пустадэ́ліна ’пусты, недалёкі чалавек, пустамалот’: пірьстань тьбаліць, пустадэліна (міёр., Нар. словатв.). Зыходны дзеяслоў *пустадэліць ад пусты (гл.) і *дэліць няяснага паходжання, магчыма, экспрэсіўны варыянт ад дыял. дзелаць, дзела, параўн. рус. дыял. пустым делом ’хутка’, с пустого діла ’з-за дробязей, без прычыны’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

блізкі, недалёкі, сумежны, суседні

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

скна́рысты, ‑ая, ‑ае.

Разм. Тое, што і скнарлівы. Не мог жа Змітрок, скнарысты і недалёкі чалавек, з якім Кірыл звязаўся дружбаю, дапамагчы яму знайсці сваё месца. Кавалёў. Здаўна ведаючы скнарысты Кастусёў характар, .. Антон проста ў вочы спытаў: — Што ў цябе? Грамовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прастава́ты, ‑ая, ‑ае.

1. Прастадушны, няхітры. Праставаты выгляд. □ Можна было толькі падзівіцца, адкуль у гэтага, з выгляду праставатага чалавека, такі тонкі розум? Шашкоў.

2. Недалёкі, наіўны. Гэты ўрывак раскрывае філасофію герояў рэвалюцыйна-дэмакратычнага руху ў мужыцкім праставатым успрыняцці. У. Калеснік.

3. Нескладаны, просты.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пастушы́ны, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і пастухоўскі. Выйшаў раннем за ваколіцу, і пацягнула мяне ў недалёкі лясок, пад раку, у тыя мясціны, дзе некалі праходзіла маё пастушынае маленства. Кулакоўскі. Недзе гамоніць дарога, Недзе грымяць масты. І пастушынага рога Просіцца ў сэрца матыў. Камейша.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Мацёха, мацю́ха, цёха‑мацёха, цю́ха‑мацю́ханедалёкі чалавек, які ні ў чым не разбіраецца’ (міёр., З нар. сл.). Уграфінізм. Параўн. рус. вяц., арэнб. мася, маська ’авечка’, ’падзыўное слова для авечак’, мася‑мася, мась‑мась ’тс’, якія з удм. mes ’ягнё’, комі mež ’авечка’ < новаперс. meš, авест. maēša (Фасмер, 2, 579). Аб суфіксе гл. Сцяцко, Афікс. наз., 121.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прастакава́ты, ‑ая, ‑ае.

Разм. Прастадушны, няхітры. [Лёня] мне спачатку здаўся сціплым, нават па-сялянску трошкі прастакаватым. Сабаленка. // Недалёкі, наіўны. [Максім:] — Прызнацца, .. [Яшка] і мне не падабаецца. Не ведаю нават чаму. Хоць вельмі і ліпне да мяне, такі ахвочы на паслугі. Наконт жа сувязі з паліцыяй і дэфензівай — наўрад ці ён здатны. Вельмі нейкі прастакаваты. Машара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

проста́к

1. разг. прасця́к, -ка́ м., праста́к, -ка́ м.; (ограниченный) абмежава́ны, -нага м.; (недалёкий) недалёкі, -кага м.; (глуповатый) дурнава́ты, -тага м.;

2. театр. прасця́к, -ка́ м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)