Пу́дла разм. ’промах у стральбе, няўдалы стрэл’ (ТСБМ), пу́дло ’промах; недакладны стрэл, які толькі спалохаў птушак ці звера’ (Нас.); сюды ж пудлава́ць ’рабіць недакладныя стрэлы’ (ТСБМ), спудлава́ць ’зрабіць промах’ (Воўк-Лев., Татарк., 172), ’зрабіць не так, як трэба’ (Цых.); даць пу́дла ’не пацэліць; памыліцца, схібіць’ (Сержп., Янк. БП), ’моцна пабіць’ (Ян., Бяльк., Воўк-Лев., Татарк., 172: “выраз ужываецца, калі кажуць пра жывёлу, напр., пра сабак”). З ням. Pudel ’памылка’, pudeln ’памыляцца’ праз польск. pudło ’недакладны стрэл альбо кідок у гульні (у кароглі)’, параўн. Банькоўскі, 2, 964. Значэнне ’моцна пабіць’, магчыма, пад уплывам пу́дзіць (так ужо ў Насовіча адносна пу́дло: “от пу́дзиць — пугать”).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
няве́рны, ‑ая, ‑ае.
1. Які парушае вернасць каму‑, чаму‑н.; здрадлівы. Сяброў няверных Там [на караблі] не можа быць І кволым там Няма чаго рабіць. Гілевіч. // Які парушае вернасць у каханні, у шлюбе. Хоць і зорачка — ды не вячэрняя, І каханачка — ды няверная. Багдановіч.
2. Недакладны ва ўспрыманні. Няверны слых.
3. у знач. наз. няве́рны, ‑ага, м.; няве́рная, ‑ай, ж. Уст. Той (тая), хто прыняў чужое веравызнанне.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
блы́таны, ‑ая, ‑ае.
1. Бязладна пераплецены, заблытаны. Блытаныя сляды. □ Ніжэй павуцінне плыве доўгімі блытанымі ніткамі. Алешка. Яшчэ на сцежках блытаных Стаяць іх [партызанаў] буданы. Хведаровіч. // Няцвёрды, няўпэўнены (пра крокі, хаду). Блытаныя крокі.
2. У якім цяжка разабрацца, няясны, недакладны, супярэчлівы. Блытаная справа. Блытаныя паказанні. □ Прамова Лабановіча была наўперад крыху блытаная, словы неяк не слухалі яго, і язык варочаўся не так, як належыць. Колас. Хлопцы недаўменна слухалі блытанае Казікава апавяданне і не зусім разумелі яго. Чарнышэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Кало́дкі, коло́дкэ і колы́ткы ’скураныя нашыўкі на аброці, навочнікі’ (малар., Нар. словатв.). Здаецца, зыходнай формай можна лічыць колыткы; што датычыць формы колодкэ, тут, відаць, недакладны запіс складанай зах.-палес. фанетыкі. Такое меркаванне даказваецца, галоўным чынам, семантычным паказчыкам, паколькі фармальная сувязь з калода 1 ніяк не пацвярджаецца семантычна. У той жа час і фармальная, і семантычная суаднесенасць з каліта, калітка асобых сумненняў не выклікае, але не вельмі ясна, ці быў тут перанос паводле падабенства, ці толькі рэалізацыя «дыфузнага» тэрміна для падыходзячай рэаліі. Параўн. семантыку слова каліта 1 і наст. (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
а́драс м., в разн. знач. а́дрес;
даць недакла́дны а. — дать нето́чный а́дрес;
віншава́льны а. — поздрави́тельный а́дрес;
звярта́цца не па ~се — обраща́ться не по а́дресу;
○ зваро́тны а. — обра́тный а́дрес;
◊ у а. (каго) сказа́ць — в а́дрес (кого) сказа́ть
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
неве́рный
1. (неправильный) няпра́вільны; (неточный) недакла́дны; (ошибочный, ложный) памылко́вы;
неве́рное реше́ние зада́чи няпра́вільнае (памылко́вае) рашэ́нне зада́чы;
неве́рный перево́д няпра́вільны (недакла́дны) перакла́д;
2. уст. (ненадёжный) ненадзе́йны, няпэ́ўны;
неве́рное де́ло ненадзе́йная (няпэ́ўная) спра́ва;
3. (нарушающий обязательства, супружескую верность, верность в любви) няве́рны, здра́длівы;
неве́рный челове́к няве́рны (здра́длівы) чалаве́к;
4. (неуверенный, нетвёрдый) няцвёрды; (колеблющийся) хі́сткі;
неве́рная похо́дка няцвёрдая пахо́дка;
неве́рная рука́ няцвёрдая рука́;
5. (о слухе, зрении и т. п.) няве́рны; фальшы́вы;
неве́рная но́та фальшы́вая но́та;
неве́рный слух няве́рны слых;
неве́рный глаз няве́рнае во́ка;
6. сущ., уст. няве́рны, -нага м.; недаве́рак, -рка м.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)