недакла́дны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. недакла́дны недакла́дная недакла́днае недакла́дныя
Р. недакла́днага недакла́днай
недакла́днае
недакла́днага недакла́дных
Д. недакла́днаму недакла́днай недакла́днаму недакла́дным
В. недакла́дны (неадуш.)
недакла́днага (адуш.)
недакла́дную недакла́днае недакла́дныя (неадуш.)
недакла́дных (адуш.)
Т. недакла́дным недакла́днай
недакла́днаю
недакла́дным недакла́днымі
М. недакла́дным недакла́днай недакла́дным недакла́дных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

недакла́дны

1. нето́чный;

н. перакла́д — нето́чный перево́д;

2. нето́чный, недостове́рный;

~ныя зве́сткі — нето́чные (недостове́рные) све́дения;

3. нечёткий;

~ная ду́мка — нечёткая мысль

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

недакла́дны, ‑ая, ‑ае.

1. Які не адпавядае ісціне, не зусім правільны. Здараліся тут няўдачы, памылкі, недакладныя разлікі. Лужанін. // Які выклікае сумненні, няпэўны. Недакладныя звесткі.

2. Не поўнасцю адпаведны якому‑н. узору, патрабаванням, правілам. Недакладная копія. Недакладная зарысоўка. Недакладнае выкананне загаду. Недакладны метад. // Не зусім канкрэтны, вычарпальны, правільны. Недакладныя адказы на пытанні.

3. Невыразны, няясны. Недакладныя думкі. □ Канстанцін Міхайлавіч паказвае [у часопісе] недакладныя выразы, нягучныя радкі. Лужанін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нето́чный недакла́дны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

недостове́рный невераго́дны, няпэ́ўны; недакла́дны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

нечёткий невыра́зны; (неточный) недакла́дны; (неаккуратный) неакура́тны; (неслаженный) нязла́джаны; см. чёткий;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

недакла́дна нареч.

1. нето́чно;

2. нечётко;

1, 2 см. недакла́дны1, 3

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Ліпня́к ’масляк’ (маст., Сцяшк. Сл.). Відавочна, недакладны запіс. З ляпняк. Да ляпіць, ляпіцца (гл.). Названа паводле клейкай слізі, якая пакрывае гэты грыб.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

недакла́днасць ж.

1. нето́чность;

2. нето́чность, недостове́рность;

3. нечёткость;

1-3 см. недакла́дны

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

няве́рны, -ая, -ае.

1. Які парушае вернасць каму-, чаму-н.; здрадлівы.

Н. сябар.

2. Які парушае вернасць у шлюбе.

Н. муж.

3. Недакладны ва ўспрыманні.

Н. слых.

4. у знач. наз. няве́рны, -ага, м.; няве́рная, -ай, ж., мн. -ыя, -ых. Той (тая), хто вызнае чужую веру.

Гарэлі вёскі няверных на беразе Дуная.

|| наз. няве́рнасць, -і, ж. (да 1—3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)