захла́міць, ‑млю, ‑міш, ‑міць; зак., што.

Засмеціць, заваліць хламам. — Зноў ты ўвесь пакой захламіў. Неадкладна прыбяры гэта смецце! «Звязда».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Нагэ́лный ’неадкладны’, нагэ́лнонеадкладна, дазарэзу’ (драг., З нар. сл.). Гл. наге́лніца.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ампутава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак. і незак., што.

Зрабіць (рабіць) ампутацыю. І руку і нагу неадкладна трэба было ампутаваць. Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

парашы́ць, -рашу́, -рэ́шыш, -рэ́шыць; зак., што, на чым і з інф. (разм.).

1. Прыняць якое-н. рашэнне, рашыць.

Парашылі, што трэба ехаць неадкладна.

Ну, на чым вы тут парашылі?

2. Падумаўшы, разважыўшы, прыйсці да якога-н. вываду.

Усё абгледзеўшы, мы парашылі, што нехта ўжо тут быў да нас.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адра́зу, прысл.

1. Зараз жа, у той самы момант, неадкладна.

Набегаўшыся, сынок а. засынае.

2. Адначасова.

Людзі выйшлі а. з усіх хат.

3. Непасрэдна за чым-н.

А. за хатай малады сад.

4. За адзін раз, з першага разу.

Як усё зрабіць а.?

5. З самага пачатку.

Чалавек а. спадабаўся.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

папо́йка, ‑і, ДМ ‑пойцы; Р мн. ‑поек; ж.

Разм. Гулянка з багатай выпіўкай, п’янка. Знаёмства было неадкладна адзначана шумнай папойкай у рэстаране. «ЛіМ».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

контрме́ры, ‑мер; адз. контрмера, ‑ы, ж.

Меры, якія прымаюць у адказ на дзеянні праціўніка. Гестапаўцы неяк пранюхалі аб задуме зняволеных і неадкладна прынялі контрмеры. Пятніцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

крывато́лкі, ‑аў; адз. няма.

Няправільныя, неабгрунтаваныя разважанні, выказванні адносна каго‑, чаго‑н. Аформіць свой шлюб вырашылі неадкладна, каб не было пра .. [Ганну], як настаўніцу, якіх крыватолкаў. Дубоўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Незаба́вам ’адразу, хутка, без затрымкі’ (Др., Пятк. 2), незаба́ўнанеадкладна, хутка’ (Нас., Гарэц., ТС), незаба́ўка ’нядоўга, хапае часу’ (Нас.). Ад заба́віцца ’затрымацца’, заба́ва ’затрымка’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

скна́рнічаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Разм. Быць скнарай, праяўляць надзвычайную скупасць. Ад парога [старшыня] дадаў тым жа строгім і ўладарным голасам, .. каб Сямён не скнарнічаў, а зрабіў патрэбнае неадкладна ж. Савіцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)