дынамі́т, ‑у, М ‑міце, м.
Выбуховае рэчыва, асноўнай састаўной часткай якога з’яўляецца нітрагліцэрына. А ў часе будаўніцтва ўсё наўкола грымела ўзрывамі дынаміту і аманалу. Галавач.
[Ад грэч. dynamis — сіла.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падта́лы, ‑ая, ‑ае.
Які злёгку падтаў, растаў. Наўкола ляжала шэрая ноч з плямамі падталага снегу ў доле. Быкаў. І на полі ў барознах хлюпкіх Лёд падталы ў вадзе стаіць. Гілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падбрэ́хваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Разм.
1. Суправаджаць што‑н. брэхам, брахаць час ад часу. [Сабака] радасна падбрэхваў і кудлатым д’яблам насіўся наўкола. Рылько.
2. перан. Пагард. Нагаворваць, даносіць на каго‑н.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
амана́л, ‑у, м.
Выбуховае рэчыва, якое выкарыстоўваецца ў ваеннай і горнай справе. А ў часе будаўніцтва ўсё наўкола грымела ўзрывамі дынаміту і аманалу. Галавач. Мы горны Алашань прайшлі, крышылі скалы аманалам. Дубоўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
це́нькі, ‑ая, ‑ае.
Абл.
1. Тонкі, вельмі тонкі. Авёс шамаціць галінкамі, нібы адмысловымі ценькімі каралямі. Броўка.
2. Вельмі высокі па гучанню, падобны на піск. Ценькі званочак. □ Ценькімі галасамі ад пчол звініць зямля наўкола. Калюга.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паўко́ла, ‑а, н.
Паўзамкнутая крывая лінія; тое, што мае форму такой лініі, размешчана па такой лініі; паўкруг. — Тут вось і вырасце гігант зусім новай для Беларусі галіны індустрыі, — прамовіў Мікалай Міхайлавіч, апісваючы рукой шырокае наўкола. Хадкевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
агаро́джа, ‑ы, ж.
Плот, тын, сцяна і пад. вакол чаго‑н. Старыя ліпы і бярозы.., нібы верныя вартаўнікі, стаялі наўкола жалезнай агароджы. Чарот. Перад вокнамі, за нізкай агароджай, цвілі вяргіні. Чорны. Таму маўзалей, агароджу, Каб вечна тут вёсны цвілі, Вянкамі народ упрыгожыў. Танк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прасце́рціся, ‑сцярэцца; пр. прасцёрся, ‑сцерлася; зак.
Разм. Тое, што і распасцерціся (у 2, 3 знач.). Ён [аграном] едзе Шляхам векавым, Зямлёй зялёнай цешыцца. Раён прасцёрся перад ім, Як на далоні, свеціцца. Броўка. Неабдымная пустата прасцерлася наўкола. Гамолка. Шырокі і свабодны шлях Табе прасцёрся цераз далі... Буйло.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
мясцо́васць, ‑і, ж.
1. Пэўная частка зямной паверхні. Балоцістая мясцовасць. □ Нізкая вільготная мясцовасць змянілася ўзвышанай. В. Вольскі. Наўкола была адкрытая мясцовасць, і Ніне здавалася, што за ёй сочаць сотні варожых вачэй. Шчарбатаў.
2. Край, раён, акруга. Уся мясцовасць, якою.. [Назарэўскі] цяпер ішоў, была ўжо некалькі дзён савецкая. Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ці́каць, ‑ае; незак.
Ціха і мерна панукваць (звычайна пра гадзіннік і гадзіннікавы механізм). Будзільнік спакойна цікаў на стале. Гроднеў. Ледзь чутна цікаў гадзіннікавы механізм заведзенай міны. Шамякін. // Утвараць гукі, падобныя да цікання гадзінніка. Ці помніш, сцежка ціхая, Абцасікі вясёлыя? Трывожна сэрца цікае, З тугой гляджу наўкола я. Барадулін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)