калані́ст, ‑а, М ‑сце, м.

Жыхар калоніі (у 2, 3 знач.). Некалі ў Маскве жыў нашчадак даўніх немцаў-каланістаў. Новікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пато́мак, ‑мка, м.

Тое, што і нашчадак. Пакінем спадчыну мы для патомкаў Інакшую ад той, Што ўзялі мы ад продкаў на абломках Гісторыі сваёй. Купала.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

насле́днік, -а, мн. -і, -аў, м.

1. Асоба, якая атрымала спадчыну або мае права на яе атрыманне; спадкаемец.

Законны н.

2. перан. Пераемнік, прадаўжальнік якой-н. справы; нашчадак.

Наследнікі лепшых традыцый.

|| ж. насле́дніца, -ы, мн. -ы, -ніц (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

*Счадкі, ст.-бел. счадки ’нашчадкі’ (Гарб., Ст.-бел. лексікон), счадкомъ ’нашчадкам’ (1492 г., Карскі 2-3, 146). Гл. нашчадак.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Насту́пны ’наступаючы, чарговы, прышлы, які мае наступіць’ (Нас., Гарэц., Некр. і Байк., ТСБМ), насту́пнікнашчадак, пераемнік; намеснік’ (Нас., Гарэц., Некр. і Байк., ТСБМ), насту́пца ’тс’ (Нас.), укр. насту́пний ’наступаючы, чарговы’, насту́пник ’пераемнік; нашчадак’, польск. następny ’наступны, маючы адбыцца; спадчынны; наступальны, агрэсіўны’ następnik, następcaнашчадак, пераемнік; агрэсар’. Арэал распаўсюджання сведчыць аб беларуска-ўкраінска-польскай семантычнай інавацыі, параўн. славен. nastopen ’уступны’, серб.-харв. на́ступни ’наступальны; што мае характар прыступаў’ і іншыя ўтварэнні на базе *nastǫpiti, гл. ступа́ць. У іншых славян значэнне ’наступны’ перадаецца словамі, утворанымі ад *slědъ, *slěditi, параўн. рус. сле́дующий, балг. сле́дващ, макед. следен, серб.-харв. слѐдећи, славен. naslednji.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

адро́ддзе, ‑я, н.

Зневаж. Чый‑н. патомак, нашчадак. [Ганна:] — Тут жа яго [маёра] расстраляць! Каб нідзе не пакідаць за сабой адроддзе панскае! Нікановіч. [Чачык:] — Падумаеш, начальнікам вялікім зрабіўся.. Калі я злодзей, то ты тады адроддзе зладзейскае. Пташнікаў. / Ужываецца як лаянка. [Агата:] — Ідзі, адроддзе воўчае, адгэтуль! Бядуля.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Атро́дзянашчадак, нашчадкі’ (Нас.). Рус. отродье, ст.-рус. отродие, отродъ, укр. відродок, славен. odrȏdek ’тс’. Утворана ад кораня ‑rod‑ конфіксам *ot‑‑ьje ці ад дзеяслова отродити суфіксам ‑ие.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Выпло́днашчадак, атожылак’ (Нас.), вы́плад ’тс’ (Гарэц.), выпло́д ’парода, племя’ (Бяльк.), вы́плад ’вынішчэнне, вывядзенне (асабліва дробных жывёлін і насякомых)’ (КЭС). Чэш. výplod ’дзеянне па дзеяслову vyploditi’. Аддзеяслоўнае ўтварэнне да выпладзіць (гл. пладзіць).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

о́тпрыск

1. бот. ато́жылак, -лка м.; (побег) па́растак, -тка м.;

2. перен. ато́жылак, -лка м.; (потомок) нашча́дак, -дка м.; презр. вы́пладак, -дка м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ато́жылак, ‑лка, м.

1. Малады парастак расліны. Каранёвы атожылак. Вішнёвыя атожылкі. □ Дрэвы так раскупчасціліся атожылкамі і шырокімі лапушнымі лістамі, што цяжка было знізу разглядзець, што робіцца на верхавіне. Вітка. А недзе ў шафе — пахавальны ліст — Яе ўдаўства мандат бестэрміновы... І зноў з пупышкі выбухае ліст — Атожылак вясновае абновы. Макаль.

2. Адгалінаванне руданоснай жылы.

3. перан. Нашчадак, патомак. Сыны ўзмужнелі, унукі падраслі — Атожылкі няскоранай дубровы. Жычка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)