прадэфілі́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак.
Урачыста прайсці (на парадзе, дэманстрацыі і пад.). // Прайсці, прагуляцца. Ісці можна нацянькі, але.. [Франя] наўмысна дае крук, каб прадэфіліраваць перад чырвонаармейцамі і хлопцамі. Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пу́нька, ‑і, ДМ ‑ньцы; Р мн. ‑нек; ж.
Памянш. да пуня; невялікая пуня. [Сцяпан] нацянькі прайшоў да агародаў, паціху зайшоў у сваю пуньку і лёг на сена. Чарнышэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цянька́мі, прысл.
Разм. Напрасткі, нацянькі. Калі хлопец зноў ад’язджаў па вучобу, .. [Марылька] вельмі нерашуча .. цянькамі падышла да станцыі. Кулакоўскі. Мо хлопцы з дальняе дарогі ідуць цянькамі да сяліб? Машара.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
◎ Ніця́нікі ’лапці, зробленыя з нітак’ (дзятл., Сл. ПЗБ), нацянькі ’тс’ (навагр., Жыв. сл.). Ад ніцяны ’зроблены з нітак’, гл. ніць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Ненаўце́й, нінаўцёй ’нечакана’ (Бяльк.). Рус. дыял. ненавтей ’нечакана, незнарок’. Другая частка (пасля адмоўя не-) звязана з ‑цеяць, гл. зацеяць, зацей, паралельным да -цяваць, параўн. выцяваць ’выдумляць’ (Нас.), што суадносяць з таіць (Гараеў, 114; Ілліч–Світыч, ВЯ, 1959, 7–8), рус. наўг. ненаний ’нечакана, незнарок; раптоўна’ (ад чаяти ’чакаць’) тлумачыць семантыку зыходнага дзеяслова. Устаўка ў як у выпадку нацянькі, наўцянькі ’нацянькі, проста’ (Бяльк.), гл. паў-. Параўн. няўцейкам.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ По́таптам ’нацянькі’ (Ян.): пабегла патапталі за цялём (Ян.). Прыставачнае ўтварэнне ад таптаць (гл.) з азначэннем спосабу дзеяння, як у папіхалі ’піхаючы’, попаўзкам і пад.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
напрями́к нареч., разг.
1. напрасткі́, напрасця́к; наўпро́ст; нацянькі́;
2. перен. (без обиняков) про́ста, без хі́трыкаў; (откровенно) адкры́та, шчы́ра.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
наўпро́ст, прысл.
Разм. Па прамой лініі, найкарацейшым шляхам; нацянькі. Шчыльней захінуўшыся плашчом, Буевіч збег з ганка і наўпрост цераз сад падаўся да калгаснай канторы. Шашкоў. — Хатка адсюль недалёка, — сказаў.. [ляснік], — з паўкіламетра, не болей, калі ісці наўпрост па балоту. В. Вольскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Нацямкі́ (ны‑цямкі́) ’на вакамер’ (віц., Мат.). Са спалучэння на цямкі (назоўнік у він. скл. мн. л., гл. Карскі 2-3, 7), да цямкі́ ’прамая на вока дарога’ (Нас.), цеміць ’глядзець у цёмную далечыню з напружаннем’ (Нас.). Гл. нацянькі́.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
шпа́рить несов.
1. разг. апа́рваць; абва́рваць;
2. перен., прост. шпа́рыць;
шпа́рить напрями́к шпа́рыць напрасця́к (нацянькі́);
шпа́рить по-францу́зски шпа́рыць па-францу́зску;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)