му́за, -ы, мн. -ы, муз, ж.

1. У грэчаскай міфалогіі: адна з дзевяці багінь, заступніца навук і мастацтваў.

2. перан. Крыніца паэтычнага натхнення, а таксама само творчае натхненне (кніжн.).

М. яго змоўкла.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

натхні́ць, -ню́, -ні́ш, -ні́ць; -нім, -ніце́, -ня́ць; -нёны; зак., каго-што.

1. Выклікаць натхненне, творчы ўздым.

Залатая восень натхняе паэтаў.

2. Выклікаць душэўны ўздым, заахвоціць да якіх-н. дзеянняў

Н. на напісанне верша.

Н. на подзвіг.

|| незак. натхня́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Па́фас ’уздым, запал, натхненне, энтузіязм’, ’асноўная ідэя’ (ТСБМ). З рус. па́фос ’тс’, якое з с.- ці новагрэч. πάθος ’страсць’ (Фасмер, 3, 220).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

наи́тие уст. натхне́нне, -ння ср.;

по наи́тию разг. па натхне́нні; (инстинктивно) інстынкты́ўна.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

захапле́нне, -я, н.

1. Незвычайны ўздым пачуццяў, найвышэйшае задавальненне.

Быць у захапленні ад канцэрта.

Прыйсці ў з. ад чаго-н.

2. Усхваляванасць, запал, натхненне.

Гаварыць з захапленнем.

3. кім-чым. Павышаны інтарэс да чаго-н.

З. тэатрам.

З. футболам.

4. кім. Улюбёнасць у каго-н.

Гэта было з., а не каханне.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

воодушевле́ние ср. натхне́нне, -ння ср.; запа́л, -лу м.; захапле́нне, -ння ср.; узды́м, -му м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

одухотворе́ние

1. натхне́нне, -ння ср.;

2. адухаўле́нне, -ння ср., адухатварэ́нне, -ння ср.; см. одухотворя́ть;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

страсць, -і, мн. -і, -е́й, ж.

1. Нястрымнае каханне, моцнае пачуццёвая цяга, захапленне.

Загарэцца страсцю да каго-н.

2. Моцнае захапленне чым-н., аддача ўсіх сваіх душэўных сіл якой-н. справе; натхненне, уздым, запал.

Са страсцю гаварыць, выступаць.

3. Пастаянная прыхільнасць да чаго-н., моцная цяга да чаго-н.

С. да кніг.

Тэатр — мая с.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

натхні́цца, ‑нюся, ‑нішся, ‑ніцца; зак.

Адчуць натхненне; прыйсці ў стан душэўнага ўздыму. — Ты што — натхніўся гэтым артыкульчыкам? — прасіпеў .. [Ваўчок], падаўшы газету Паходню, калі той сеў на сваё месца. Хадкевіч. Янка натхніўся, вочы яго заблішчалі, голас гучаў урачыста. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

одушевле́ние ср.

1. уст. (воодушевление) натхне́нне, -ння ср., узды́м, -му м.;

2. адушаўле́нне, -ння ср.; см. одушевля́ть;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)