нату́ра, -ы, ж.

1. Характар, тэмперамент чалавека.

Гэта быў чалавек вясёлай натуры.

2. Тое, што і прырода (у 1 знач.).

3. Жывыя істоты, з’явы, прадметы рэальнага свету, з якіх малююць, робяць скульптуры, здымкі і пад.

Маляваць з натуры.

4. Тое, што і натуршчык.

5. Тавары, прадукты як плацежны сродак замест грошай.

Разлічвацца натурай.

|| прым. нату́рны, -ая, -ае (да 3 знач.).

Натурная замалёўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нецярпі́мы, -ая, -ае.

1. Такі, што нельга цярпець; недапушчальны.

Нецярпімае становішча.

2. Які не можа па сваёй натуры мірыцца з кім-, чым-н.

|| наз. нецярпі́масць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дабра́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м. (разм.).

Добры, спагадлівы чалавек.

Ён д. па натуры.

|| ж. дабра́чка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак.

|| прым. дабра́цкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Машта́б ’зменшаная велічыня на карце, плане адлегласці ў натуры’, ’размах, значэнне’ (ТСБМ). Праз польск. мову (mašětab) запазычана з ням. Maßstab ’тс’. Не выключана таксама і запазычанне лексемы з рус. масштаб.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

разма́шыстасць, ‑і, ж.

Уласцівасць размашыстага. Размашыстасць почырку. Размашыстасць у рухах. Размашыстасць натуры.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зарысава́ць, -су́ю, -су́еш, -су́е; -су́й; -сава́ны; зак., каго-што.

Зрабіць зарысоўку каго-, чаго-н., адлюстраваць рысункам.

З. з натуры.

|| незак. зарысо́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. зарысо́ўванне, -я, н. і зарысо́ўка, -і, ДМо́ўцы, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сябелю́б, ‑а, м.

Сябелюбівы чалавек; эгаіст. Быў Міха па натуры сябелюб і ганарлівец. Паслядовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нату́рны, ‑ая, ‑ае.

1. Які выконваецца, робіцца з натуры; звязаны з маляваннем, лепкай скульптур з натуры. У.. 1923 г. На аснове ранейшых натурных замалёвак Дабужынскі выканаў яшчэ шэраг літаграфій, прысвечаных Віцебску. Шматаў.

2. Які праводзіцца, знімаецца па-за павільёнам. Натурная здымка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аптымі́ст, ‑а, М ‑сце, м.

Аптымістычна настроены чалавек. Па сваёй натуры Сапега быў вялікі аптыміст. Васілёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зло́снасць, ‑і, ж.

Уласцівасць злоснага. [Фішара] прыгнятала нязменная патрабавальнасць старшыны, крыклівая злоснасць ягонай грубай салдацкай натуры. Быкаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)