непастая́нны, -ая, -ае.

Зменлівы, няўстойлівы.

Непастаяннае надвор’е.

Непастаянная натура.

|| наз. непастая́нства, -а, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

успрыі́млівы, -ая, -ае.

Тое, што і успрымальны.

Успрыімлівая натура.

|| наз. успрыі́млівасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

жыццяра́дасны, -ая, -ае.

Які радуецца жыццю, не ведае тугі.

Ж. чалавек.

Жыццярадасная натура.

|| наз. жыццяра́даснасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

фанабэ́рысты, -ая, -ае (разм.).

Які любіць фанабэрыцца; з фанабэрыяй.

Ф. дзяцюк.

Фанабэрыстая натура.

|| наз. фанабэ́рыстасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нрав м. но́раў, -раву м.; (характер) нату́ра, -ры ж.;

по нраву разг. да спадо́бы;

круто́й нрав круты́ но́раў (крута́я нату́ра);

весёлый нрав вясёлая нату́ра.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

непако́рны, -ая, -ае.

Які не хоча пакарацца, быць падуладным каму-н.; непаслухмяны.

Непакорная натура.

|| наз. непако́рнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

злонра́вие ср., уст. пага́ная нату́ра, пага́ны но́раў;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

бяздзе́йны, -ая, -ае.

1. Які не праяўляе дзейнасці, недастаткова энергічны, пасіўны.

Бяздзейная натура.

2. Нічым не заняты, гультайскі.

Бяздзейнае баўленне часу.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зачарсцве́лы, -ая, -ае.

1. Які стаў чэрствым, зацвярдзеў.

З. кавалак хлеба.

2. перан. Бяздушны, нячулы.

Зачарсцвелая натура.

|| наз. зачарсцве́ласць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

непосре́дственный

1. непасрэ́дны;

непосре́дственный нача́льник непасрэ́дны нача́льнік;

2. (следующий внутреннему влечению) непасрэ́дны; шчы́ры;

непосре́дственная нату́ра непасрэ́дная (шчы́рая) нату́ра.