Расхля́шчыць ’адчыніць насцеж (дзверы, вокны)’ (навагр., Жыв. сл.), расхле́шчыць ’адчыніць, раскрыць’ (мазыр., Жыв. НС), расхле́сціць ’шырока раскрыць’ (Сцяшк. Сл.). Гл. хляшчом ’аткрыта’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
надо́ба, ‑ы, ж.
Абл. Розныя рэчы, патрэбныя ў надзённым жыцці. Тут быў страшэнны непарадак — На тое час быў перабору. Была адчынена камора І сені насцеж. Як папала Надоба розная стаяла. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
на́пята, прысл.
Абл. Насцеж. У расчыненыя напята дзверы і вокны нардома.. уліваўся вясновы вецер. Зарэцкі. Бывалі дні, што стаялі напята дзверы: не паспее адзін [жабрак] выйсці з хаты.. — парог пераступае другі. Чыгрынаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пазасына́ць, ‑ае; ‑аем, ‑аеце, ‑аюць; зак.
Заснуць — пра ўсіх, многіх. Змораныя за дзень дзеці хутка пазасыналі, але спалі неспакойна, час ад часу ўскрыквалі. Гурскі. Сенцы былі расчынены насцеж, хлопцы пазасыналі дзе хто. Лобан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
наро́схліст, прысл.
Разм.
1. На ўсю шыр, насцеж. Праз адчыненыя наросхліст дзверы прарэзліва дзьмуў .. вецер. Шынклер.
2. Тое, што і наросхрыст. З вялікаю павагай глядзеў я на чалавека ў даўгім кажуху наросхліст. Звонак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
практыка́нт, ‑а, М ‑нце, м.
Той, хто праходзіць практыку (у 4 знач.). Гартун, як асістэнт, быў кіраўніком практыкантаў. Дуброўскі. У памяшканні на біялагічнай станцыі, дзе займаюцца практыканты, парна і душна, хаця ўсе вокны расчынены насцеж. В. Вольскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
◎ На́піта ’насцеж’ (Гарэц., Бяльк., Мат. Маг.; віц., Бел. дыял.), ’шырока, да канца расчыніць (акно, дзверы)’ (бялын., Янк. Мат.), напята ’тс’ (ветк., Мат. Гом.), ’наўсцяж, наросхрыст’ (Юрч.), рус. напятё, на́пяту, на́пято, на́пяты ’насцеж (пра дзверы, вароты)’. Відаць, да пяць, пну (гл.), параўн. напяты ’расцягнуты, нацягнуты’. Не выключана, аднак, і іншая версія: да пяти ’гняздо, у якім мацавалася вось дзвярэй’, параўн.: На ўвесь пятнік расчыніў дзверы (слаўг., Яшкін, вусн. паведамл.), пры пптнік ’перакладзіна, верхні вушак’ (Мат. Маг.), г. зн. ’так, каб быў відаць увесь вушак’. Гл. таксама Шаур, Etym. Brun., 99.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Нахла́шч ’наросхрыст, шырока, размашыста’ (калінк., З нар. сл., Сцяшк.): Нарашчыняў нахлашч дзверы (Місько); сюды ж нахляшч ’насцеж’ (Сцяц.), што дазваляе звязаць названыя словы з дзеясловам хлястаць ’біць наводмаш’, параўн. Дзверы атхляшчыў (Сцяц.), з іншым вакалізмам — хлыстиць, хласціць ’біць’ (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
разна́сцежыць, ‑жу, ‑жыш, ‑жыць; зак., што.
Паэт. Расчыніць насцеж. Звычайны дзень, казённа-шэры, падцягнуты і посны — ён разнасцежыў зарана дзверы ў гімназічны пансіён. Вялюгін. Чаму ты плойме выдуманых бед Разнасцежыла сэрца так старанна? Бяда, калі пазнюся на абед, Бяда, калі прыходжу надта рана. Макаль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
По́лы ’пусты ўнутры, нічым не запоўнены’ (ТСБМ). Рус. полый ’тс’, ’адчынены; раскрыты насцеж’, по́ло ’свабодна, нічым не занята’, стараж.-рус. полъ ’пусты, адкрыты’, ст.-чэш. polo ’полае, пустое месца’. Прасл. *polъ, *polъjь ’адкрыты’, суадносіцца з прасл. *polje (гл. поле), корань і.-е. *pel‑ ’шырокі, адкрыты’ (Чарных, 2, 54). Беларускае слова, хутчэй за ўсё, запазычана з рускай мовы.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)