абтапта́цца, -тапчу́ся, -то́пчашся, -то́пчацца; -тапчы́ся; зак.

1. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Стаць абтаптаным, утаптацца.

Снег абтаптаўся.

2. Знасіць, стаптаць абутак.

Зусім абтаптаўся, няма чаго на ногі насунуць.

|| незак. абто́птвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нахлабу́чыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак., што.

Разм. Насунуць галаўны ўбор на лоб, вушы і пад. Васіль нахлабучыў вушанку на самыя вочы і пайшоў з канторы. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

насу́нуть сов., разг. (надеть) насу́нуць, мног. панасо́ўваць, нацягну́ць, мног. панаця́гваць, усцягну́ць, мног. паўсця́гваць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

насу́нуты

1. нагребённый;

2. надви́нутый; насу́нутый; нахлобу́ченный;

1, 2 см. насу́нуць1, 2

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

панасо́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Насунуць, нацягнуць што‑н. усім, многім. Уранні па нівах, з гары ў даліну, прайшоўся нізам вецер і панасоўваў мэндлікам шапкі на самыя вочы. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Нахлю́пісты (нахлібпыстый) ’занадта нахілены ўніз’ (драг., З нар. сл.). Да хлюпаць ’падаць’, хлюплы ’прысадзісты, нізкі’, параўн. семантычна падобнае спидзісты ’пахілы, схілены’ ад абдаць; звязана з нахлу́піцьнасунуць’ (Растарг.) з іншым варыянтам кораня *xlup‑ гукапераймальнага характару, параўн. Махэк₂, 200. Гл. ахлу́п.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

панасо́ўваць сов. (о многом, во множестве)

1. надви́нуть, насу́нуть; нахлобу́чить;

2. нагрести́;

1, 2 см. насу́нуць1, 2

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

насо́ўваць несов.

1. нагреба́ть;

2. надвига́ть; (надевать — ещё) насо́вывать; (головной убор — ещё) нахлобу́чивать;

1, 2 см. насу́нуць1, 2

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

узбі́ць, узаб’ю́, узаб’е́ш, узаб’е́; узаб’ём, узаб’яце́, узаб’ю́ць; узбі́ў, -бі́ла; узбі́; узбі́ты; зак., што.

1. Ударам ці ўдарамі насадзіць, накалоць.

У. абруч на бочку.

У. вілкі на вожаг.

2. Надзець, насунуць на што-н. зверху або з цяжкасцю надзець што-н. вузкае, цеснае (разм.).

Ледзь узбіў паліто на плечы.

3. Лёгкімі ўдарамі зрабіць больш рыхлым, пышным, пеністым.

У. падушку.

У. смятанку.

4. Разбіць яйка на патэльню (разм.).

5. Паставіць, пакласці, павесіць што-н. на вельмі высокае, нязручнае месца (разм.).

Куды ты ўзбіў гэту скрынку?

|| незак. узбіва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Насоў ’нешта, падобнае дла кашулі з палатна, якое сяляне апранаюць на адзенне для аховы яго летам ад дажджу, а зімой ад снегу’ (Нас.), ’белы палатняны балахон, які беларусы носяць летам, від летняга паліто’ (Мядзв.), ’балахон паверх сарочкі і спадніцы ў жанчын; ён мае невялікія выемкі па баках і на грудзях’ (Даўгарукаў), ’беларускі палатняны каптан’ (Багд.), ’доўгі балахон у талію з белага палатна, спецыяльна вытканага’ (Шн. 3), ’палатняны халат’ (Анім.), ’доўгая верхняя мужчынская вопратка без падклала’ (расон., Шатал.), ’верхняе адзенне з даматканай тканіны’ (Сл. ПЗБ), ’пояс ці рамень’ (Анік.), насоўка ’адзенне з суровага палатна, якое служыла для захавання кажуха ці бурноса ад дажджу’ (карэл., Нар. словатв.), ’вопратка ў выглядзе плашча, якая надзяваецца на кажух’ (Жд. 1), рус. насов, насовец ’сарочка, від мяшка з даматканага палатна, з прарэхамі ўверсе і з рукавамі, для цяпла, паверх сарафана, або для працы’ (Даль), ст.-рус. насовьць ’частка аблачэння святара, нарукаўнікі’ з 1300 г. (Сразн.). Паводле БелСЭ, асноўны арэал назвы і рэаліі — Віцебшчына, паўночныя раёны Міншчыны і Магілёўшчыны. Ад насу́нуць ’нацягнуць’, насоўваць ’нацягваць, накладаць зверху’; да соваць, с́унуць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)